Гродненский блог RSS

Першы абласны гіпермаркет і планы па-гарадзенску

  • Опубликовал happynewbbln2rnhappynewbbln2rn Нет комментариев высказались
    Последнее обновление: February 2nd, 2008

    Першага лютага ў Магiлёве адкрыўся гiпермаркет “Гиппо”. Гэта першы гiпермаркет, якi пабудаваны ў абласным цэнтры Беларусi, піша Звязда. Яго будаўнiцтва пачалося напрыканцы 2005 года. Гандлёвая плошча магiлёўскага гiпермаркета — 5,5 тысячы квадратных метраў. Асартымент тавараў — больш за 45 тысяч. У гiпермаркеце знайшлi працу каля 300 магiляўчан.

    Цікава, што ў Гродна ўжо некалькі разоў былі спробы адбудаваць гіпермаркет, але ні адна пакуль не завяршылася паспяхова.

    Паўгода таму пра планы на чарговы гіпермаркет быў вялікі артыкул у Вячэрнім Гродна, год таму Гарадзенскі блог пісаў пра план будаўніцтва гіпермаркета на Дзевятоўцы, шмат казалі пра гэта яшчэ раней, – і ужо нават стаміліся падлічваць, колькі разоў пераносілі адкрыццё гіпермаркета каля ДАІ. Вось ізноў напрыканцы года адклалі адкрыццё да вясны.

    А нядаўна калінінградскім інвестарам паабяцалі “зялёнае святло” для ўзвядзення ў Гродна жылых мікрараёнаў, гіпермаркетаў, аквапарка, прыдарожнага сэрвісу, смеццеперапрацоўчага прадпрыемства і нават цэнтра электроннай камерцыі – кіраўніцтва нашага горада шукае грошы, вядома, і не толькі ў Расіі. Раней гэтак жа абяцалі кітайцам і французам, і каго толькі не клікалі сюды. Але чамусьці першы абласны гіпермакркет усё роўна адчыніўся ў Магілёве.

    Можа, таму, што сярод кіраўнікоў Магілёва шмат выхадцаў з Гродна, а сярод кіраўнікоў Гродна – шмат выхадцаў з Магілёву? Мабыць, вядомая беларуская “ратацыя кадраў” дае свой плён…

Advertisement

Оставить комментарий