Что будет на месте Горячего хлеба?

29.01.2008

Шалкевіч і “Рэха” распачнуць “Год Незалежнасці” у Гродна

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: фото, анонсы, Гродно, музыка

У суботу 2 лютага ў Гродна супольным канцэртам мінскі гурт “Рэха” і гарадзенскі бард Віктар Шалкевіч распачнуць кампанію “Год Незалежнасці - 2008″. Кампанія прысвечана 90-годдзю абвяшчэння беларускай незалежнай дзяржавы - Беларускай Народнай Рэспублікі. Да таго ж, 2 лютага адзначацца 170-я гадавіна з дня нараджэння Кастуся Каліноўскага.

Канцэрт арганізоўваецца пры шчыльнай падтрымцы МГА “Згуртаванне беларусаў свету “Бацькаўшчына”, якое выступіла ініцыятарам абвяшчэння 2008 году - Годам беларускай дзяржаўнасці.

Пачатак канцэрту 2 лютага 18.00 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а (зала ва ўнутраным дворыку).

На фота: гурт “Рэха”.



8 Комментариев

  • Витек:

    2:34, 29.01.2008

    Жыве Беларусь!

  • danik:

    14:46, 29.01.2008

    “Нагадаем, што ў Гродна дзейнічае аргкамітэт святкавання 90-х угодкаў БНР,
    утвораны па ініцыятыве Гарадзенскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ. Да працы ў аргкамітэце далучыліся
    Гарадзенскі Рух “За Свабоду” і гарадзенскі “Малады Фронт”. Да ўдзелу запрашаюцца
    прадстаўнікі іншых палітычных партый, грамадскіх арганізацый і грамадзянскіх ініцыятываў горада.”

  • Amigo_uk:

    19:03, 29.01.2008

    Na photo (2oj sprava ), etot molodoj borec za nezalejnasc’, naverno imeet glubokie belorusskie korni ))

  • chkalava:

    22:11, 29.01.2008

    2 Amigo_uk

    отличный между прочим белорус. побелорусскее некоторых.

  • Вераніка:

    22:39, 29.01.2008

    Аміго, я нарадзілася ў Расіі, усё жыццё жыву на Беларусі - гэта мая краіна, і я змагаюся за яе незалежнасць і вызваленне ад дыктатуры Лукі.

  • gogen4:

    17:27, 30.01.2008

    ТАК ТРЫМАЦЬ ВЕРАНІКА! БЕЛАРУСЬ НЕМАГЧЫМА НЕ ЛЮБІЦЬ! АЛЕ БЕЛАРУСЬ не белоруссию

  • soul:

    16:48, 31.01.2008

    Гы-гы-гы, “арганайзераў” у канцэрта - больш за гледачоў хутка будзе! :)

    Шалк - рэальны чэл!!!! Супер! І рэха цікава. Хе-хе, трэ за гадзіну прыходзіць, каб месцы нармальныя заняць. а то будзе як тады..

  • soul:

    16:58, 31.01.2008

    Дарэчы во я заўважаю, што на Рухаўскія канцыкі некаторыя людзі праходзяць быццам бы доўг радзіме аддаюць! Замест таго каб нармальна адрывацца - сядзяць з “думай пра Беларусь” на твары. Прычым яны дысцыплінаваныя, прыходзяць заранёў і месцы бліжэй да мікрафона займаюць, так і сідзяць увесь канцэрт сур’ёзна - “гражданскі акт” савяршаюць :)

Отжечь в комментах



Login