Гродненский блог RSS

Грып пачаўся з Гарадзеншчыны, але эпідэміі пакуль афіцыйна няма

  • Опубликовал happynewbbln2rnhappynewbbln2rn Нет комментариев высказались
    Последнее обновление: January 28th, 2008

    Галоўны эпідэміёлаг Мінаховы здароўя Іна Карабан абвергла інфармацыю аб аб’яўленні ў Беларусі эпідэміі грыпу. Эпідэмія грыпу чакаецца ў першай дэкадзе лютага.

    Паводле звестак Мінскага гарадскога цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, найбольшы ўзровень захворвання выяўлены ў Лідзе, Гродна, Мінску, Брэсце і Барысаве. Сімптомы захворвання да канца мінулага тыдня былі выяўлены больш чым у 17 тысячаў чалавек, прычым палова з іх — дзеці ва ўзросце да 14 гадоў.

    - Эпідэміі грыпу пакуль у Беларусі няма. Паводле лабараторнай дыягностыкі і клінічных дыягназаў, якія выстаўляюць лекары, пераважаюць вірусныя інфекцыі, а не грып. Ён у Беларусі складае толькі 16% ад усіх інфекцыйных захворванняў. Але за чацьверты каляндарны тыдзень, у параўнанні з трэцім, адбыўся рост захворванняў вострымі рэсператорнымі інфекцыямі і грыпам на 36,5%, — адзначыла Іна Карабан.

    Наконт распаўсюджаных звестак аб абвяшчэнні ў Беларусі эпідэміі грыпу галоўны эпідэміёлаг сказала:

    - Гэта журналісты так пішуць. Насамрэч у тых гарадах, дзе вынесеныя пастановы галоўных санітарных лекараў, адбываецца ўзмацненне супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў па прафілактыцы захворвання грыпам, бо там было зафіксаванае перавышэнне парогу інфекцыйных захворванняў цягам трох сутак.

    // via Радыё Рацыя

Advertisement

Оставить комментарий