Гарадзенская арганізацыя Партыі БНФ дапамагае “БЕЛСАТу”
Автор: danik
Рубрики:
новости, политика, Гродно, культура
Беларускі медыяцэнтр Гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ пачаў распаўсюд праграм тэлеканала “Белсат”
Кожны гарадзенец, незалежна ад партыйнай прыналежнасці і светапоглядаў, можа наведаць офіс арганізацыі (Будзёнага, 48а - 407) і атрымаць тыя праграмы, якія ўжо прайшлі ў эфіры тэлеканала “Белсат”. На думку намесніка старшыні арганізацыі Максіма Губарэвіча, такія захады павінны садзейнічаць перш за ўсё папулярызацыі канала сярод гродзенцаў.
Акрамя магчымасці запісу праграм, сябры партыі даюць і тэхнічныя парады, якія датычаць настройкі сатэлітарных антэн на прыём “Белсату”, бо, як паказалі папярэднія апытанні, далёка не ўсе гродзенцы ведаюць пра існаванне незалежнага тэлебачання.
Акрамя таго, медыяцэнтар прапануе магчымасць азнаёміцца з вялікай калекцыяй беларускай аўдыё- і відэапрадукцыі.



Отжечь в комментах