Газета Слонімская - навіны рэгіёну

17.01.2008

Беларуская вёска ў эпоху зьменаў

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, история, Гродно, регионы, лит-ра

Токць Сяргей. Беларуская вёска ў эпоху зьменаў. Другая палова ХІХ — першая траціна ХХ ст.
Менск: Тэхналёгія, 2007. — 308 с.

Аўтар жыве і працуе ў Горадні.

У манаграфіі разглядаюцца сацыяльна-культурныя працэсы, якія вызначалі, на думку аўтара, кірунак і характар зьменаў у жыцьці заходнебеларускай вёскі ў другой палове ХІХ – першай траціне ХХ ст. Аўтар стварае мадэль разьвіцьця капіталістычнай мадэрнізацыі традыцыйнага аграрнага грамадзтва на гэтым абшары. Да стрыжнёвых праблем гэтай манаграфіі належаць пытаньні пашырэньня беларускай самасьведамасьці сярод вясковага насельніцтва, нацыятворчая роля інтэлігенцыі сялянскага паходжаньня. У дадатку да манаграфіі зьмешчаныя мікрагістарычнае дасьледваньне Берштаў і фрагмэнты дзёньнікаў беларускага актывіста ТБШ Пётры Сеўрука.

Замовіць можна тут.



Отжечь в комментах



Login