Что будет на месте Горячего хлеба?

09.01.2008

Рэклама пра садкі ў Гародне будзе?

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, Гродно, жызнь, учеба

Колькі трэба часу для таго, каб узгадніць рэкламу пра набор у беларускамоўныя групы ў дзіцячых садках? З 17 снежня 2007 года прыклад рэкламы з сямі (!) сказаў, што павінна была гучаць у тралейбусах, знаходзіцца на ўзгадненні ў Гарадзенскім гарвыканкаме.

Што атрымаецца пасля ўзгаднення, а галоўнае - як зменіцца змест рэкламы, бацькоўскі камітэт верагодна даведаецца ў суботу 12 студзеня 2008 года - менавіта на суботу запланаваная сустрэча з загадчыкам адзела адукацыі гродзенскага гарвыканкама Сяргеем Блажэем.

Нагадаем, рэкламу ў тралейбусах пра беларускія садкі забаранілі праз некалькі дзён пасля таго, як яе запусцілі.

Па словах прадстаўніка бацькоўскага камітэту Ігара Кузьмініча, ў чаканні дазволу на рэкламу набіраць дзетак было немагчыма, але ж у сем’і тых дзетак, якія ўжо запісаліся ў беларускамоўную групу, прыйшоў Святы Мікалай і кожнаму дзіцяці падараваў невялічкія падарункі.

Гэтыя падарункі сталі магчымыя дзякуючы беларусам з Нью Ёрку (ЗША), якія ўжо не адно пакаленне захоўваюць беларускую мову і традыцыю далёка ад нашай зямлі.


Фота Ігара Кузмініча



Отжечь в комментах



Зарегистрироваться / Login