Віня-Пых і…
Автор: vinia-pych
Рубрики:
анонсы, культура, лит-ра
Прыбягаў тут надоечы да мяне запыханы Парсючок, паказваў вось такую кніжку. Казаў, што там напісана пра Ўсіх Нас і нават пра Лыску, які ня быў. Адразу ж пасьля яго заглядаў Восьлік Іа і панура жаліўся, што маўляў ходзяць чуткі пра тое і пра гэта, і яшчэ - што кніжка зусім не пра нас. Дык вось я кумекую, што з гэтай нагоды мне кумекаць. На вокладцы быццам бы я, але каб упэўніцца пайду да Савы, няхай мне пачытае. Бо ж самі ведаеце - па пчолах можна ўсяго спадзявацца…

Неўзабаве прэзэнтацыя ў Гародні!
www.vinia-pych.voranau.com
www.vinia-pych.livejournal.com
http://be-x-old.wikipedia.org/wiki/Віня-Пых
Кніжку можна ўжо замовіць на knihi.net


Отжечь в комментах