Что будет на месте Горячего хлеба?

22.12.2007

Польскія візы застаюцца сапраўднымі

Автор: gendich
Рубрики: новости, интервью, жызнь, туризм

polska granica
З 21 сьнежня Польшча далучаецца да Шэнгенскай зоны, але польскія візы ў пашпартах працягваюць дзейнічаць.

Пытаньне пра іх турбавала шмат каго з гарадзенцаў: раней яны атрымалі, напрыклад, гадавыя візы РП тэрмінам да сакавіка-траўня 2008 году. Чуткі былі такія, што зь 1 студзеня, калі зьнікне кантроль на польска-нямецкай мяжы, гэтыя візы аўтаматычна страцяць моц, паколькі нельга будзе пракантраляваць іх уладальнікаў – тэарэтычна яны змогуць праз Польшчу даехаць хоць да Партугаліі.

Адказ атрыманы на прэс-канфэрэнцыі ў Генэральным консульстве РП у Горадні 20 сьнежня, якую даў новы генконсул Адам Бернатовіч.

Такім чынам, доўгатэрміновыя польскія візы працягваюць дзейнічаць. Але, як патлумачыў віцэ-консул Януш Дамброўскі, будуць праводзіцца праверкі: калі ўладальніка польскай візы затрымаюць, напрыклад, у Нямеччыне, яго дэпартуюць і забароняць уезд на тэрыторыю краінаў Шэнгенскай зоны як мінімум на тры гады.

Праўда, такая віза можа дзейнічаць у якасьці транзытнай. Калі у вас будзе, да прыкладу, амэрыканская віза, з польскай можна будзе цягам пяці дзён праехаць па ўсіх краінах Шэнгену, выкарыстоўваючы яе ў якасьці транзытнай, каб сесьці на самалёт ці на карабель да Амэрыкі.

І ўсё ж гарадзенцы, якія займаюцца памежным гандлем, турбаваліся недарэмна. На прэс-канфэрэнцыі прагучала: гэтыя людзі ў большасьці ня змогуць атрымліваць цяпер ужо шэнгенскія візы. Такім чынам, сьпіртавозы, кантрабандысты практычна зьнікнуць, страціўшы магчымасьць надалей займацца сваім бізнэсам.

Як вядома, адна- і шматразовыя візы будуць каштаваць аднолькава – 60 эўра. Але патрэбны будуць некалькі запрашэньняў з Польшчы і зь іншай краіны Шэнгенскай зоны. Разглядаюцца дакумэнты ў консульстве 5-10 дзён. Але частку візаў палякі мяркуюць выдаваць для знаходжаньня толькі на тэрыторыі РП – такая віза будзе каштаваць 35 эўра.

Дарэчы, калі запрашэньне будзе прад’яўлена адно з Польшчы, просьбіту, нават калі ён жадаў бы накіравацца у іншую краіну, дазволяць толькі ўезд у РП, далей паехаць ён ня зможа.

Источник: www.bulletinonline.org



Отжечь в комментах



Login