Что будет на месте Горячего хлеба?

17.12.2007

Ідэолягі супраць беларускай мовы

Автор: algunia
Рубрики: новости

Рэкляма беларускамоўных дзіцячых садкоў у гарадзенскіх тралейбусах гучала ня доўга. Зьявілася яна ў панядзелак 10 сьнежня, а ўжо ў сераду зьнікла.

Бацькі пачулі афіцыйнае тлумачэньне ад старшыні Гарадзенскага гарадзкога аддзелу адукацыі сп. Аблажэя: такія рэчы неабходна ўзгадняць у ГАА. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, рэкляма зацікавіла чыноўнікаў ідэалягічнага аддзелу гарвыканкаму. У панядзелак 17 сьнежня Ігар Кузьмініч запрошаны ў гарвыканкам на гутарку, што да арганізацыі беларускамоўных групаў у дзіцячых садках гораду, піша “Наша ніва”.

Нагадаем, што група гарадзенцаў выступіла зь ініцыятывай стварэньня беларускамоўных групаў у дзіцячых садках гораду



6 Комментариев

  • Fanclaus:

    15:03, 17.12.2007

    было б добра калі б кожны пачаў у меру сваіх магчымасцяў выкарыстоўваць родную мову.
    я, напрыклад, ужываю яе ў дакумантах на працы. ці калі дасылаю па раенных філіялах электронныя дакуманты.
    калі запаўняю розныя фармуляры. увогуле, пры першым зручным выпадку.хоць, нажаль, размаўляю на рускай.

  • siamion:

    16:03, 17.12.2007

    Выпраўце, калі ласка, памылку: У панядзелак 17 верасьня Ігар Кузьмініч трэба 17 сьнежня.
    Дзякуй вялікі!

  • algunia:

    17:44, 17.12.2007

    выправіла

  • korei:

    20:54, 17.12.2007

    Беларуская мова ў апазіцыі да ўлады
    Моладзь - у апазіцыю

  • Svindzer:

    21:00, 17.12.2007

    Аффтор зачот…Блажэя аблажалі!!!!!!!!!!!!!!)))))))))(старшыня аддзелу адукацыі Сяргей Блажэй)
    А ўвогуле задалбалі. Колькі перашкод яны ўжо чынілі стварэньню гэтай групы…і зараз працягваюць, уроды.
    Ігар Кузьмініч-рэспект!!!!!!!!!!
    Трымайцеся, Вы пераможаце!
    Беларускую мову ў масы!))))))))))))))))))))))))))))))))

  • Рэклама пра садкі ў Гародне будзе? « гродненский блог. городской блог Гродно // аператыўныя навіны Гродна і рэгіёнаў:

    1:38, 09.01.2008

    […] Нагадаем, рэкламу ў тралейбусах пра беларускія садкі забаранілі праз некалькі дзён пасля таго, як яе запусцілі. […]

Отжечь в комментах



Login