Конкурс. Зрабі свой уклад у “адкрыццё” Новага Свету!
Автор: harodnia.com
Рубрики:
фото, анонсы, история, Гродно, культура, РАТУЙМА ГРОДНА!, конкурс!
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” абвяшчае КОНКУРС “Лепшая праца пра “Новы Свет”.
“Жылі мы на ўскраіне горада, на Новым Свеце
па Садовай, займалі кватэру ў апошнім доме злева”
Адам Багдановіч, “Успаміны пра сына”
НОВЫ СВЕТ – гістарычная назва часткі нашага горада, якая ўзнікла ў канцы ХІХ ст. і знаходзіцца ў раёне сучасных вуліц Ціміразева - 17 верасня - 1 мая – Багдановіча – Астроўскага – Горкага, а таксама на правым беразе рэчкі Гараднічанкі (раён вуліц Лермантава, Мядовая, Цагляная, Завершчызна, Чкалава і інш.).
Новы Свет – гэта ціхія зялёныя вулкі, гэта выдатныя помнікі архітэктуры мадэрна, канструктывізма і неабарока, гэта безліч цікавых узораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва на драўляных будынках у выглядзе выразаных ганкаў, ваконных ліштваў і дзвераў.
На Новым Свеце жылі выдатныя гарадзенцы: лекар Беклемішаў, стваральнік гродзенскага заапарка Ян Каханоўскі, беларускі гісторык Вацлаў Папуцэвіч. На Новым Свеце прайшлі дзіцячыя гады класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча. Нарэшце, Новы Свет – гэта турыстычная перпектыва нашага любімага горада.
Зрабі свой уклад у “адкрыццё” Новага Свету!
Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ” абвяшчае конкурс “Лепшая праца пра “Новы Свет”.
Конкурс праводзіцца ў трох намінацыях:
1. Лепшае даследаванне пра Новы Свет.
Жанр працы: эсэ, журналісцкае даследаванне, навуковае даследаванне з галіны архітэктуры, краязнаўства і інш. Асабліва вітаюцца працы з галіны вуснай гісторыі, заснаваныя на ўспамінах і сямейных альбомах жыхароў Новага Свету.
2. Лепшы фотаздымак з Новага Свету.
3. Лепшая мастацкая работа, прысвечаная Новаму Свету.
Жанр працы: жывапісныя працы, графічны малюнак або серыя, скульптура, работа з галіны дэкарытыўнага-прыкладнога мастацтва і інш.
Галоўная ўмова конкурсу: у працы як мага больш поўна павінна быць адлюстравана гістарычная і мастацкая спецыфіка Новага Свету, яго жыхароў, архітэктуры і інш.
Дасланыя працы будуць разгледжаны кампетэнтным журы, у склад якога ўвойдуць вядомыя гісторыкі, фатографы і мастакі. Працы пераможцаў конкурсу ўвойдуць у адмысловыя мастацкія і гістарычныя выданні, прысвечаныя Новаму свету. Пераможцы атрымаюць каштоўныя падарункі, сярод якіх ёсць мабільны тэлефон і MP3 плэер.
Да разгляду журы будуць прымацца працы, дасланыя да 20 студзеня 2008 г на адрас:
вул. Будзёнага д. 48а, 230023, пакой 419, Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”;
e-mail: novysviet@gmail.com;
Тэлефон для кантактаў: +375 (29) 288 28 22 (Ігар)


Отжечь в комментах