“Песьні пра зубра” вяртаюцца ў Гродна
Автор: Konrad
Рубрики:
анонсы, Гродно, культура, лит-ра
30-га лістапада ў Гродна ў 16.00 на Будзёнага 48а (пакой 44, ТБШ) пройдзе прэзэнтацыя ўнікальнага шматмоўнага выданьня “Песьні пра зубра” Міколы Гусоўскага – старадаўняй паэмы, прысьвечанай цару пушчаў, раскінутых на абшарах даўняй Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.
Выданьне сталася вынікам рэалізацыі сумеснага праекта Таварыства “Uroczysko” (Супрасьль, Польшча) і Гарадзенскага грамадзкага аб’яднаньня “Цэнтр “Трэці сектар”. Пад адной вокладкай сабраны арыгінальны лацінскі тэкст паэмы, а таксама яе пераклады на польскую, беларускую, літоўскую, расейскую і ангельскую (фрагмэнты) мовы.
Аўтары праекта палічылі вартым ня толькі перавыдаць паэму, створаную на мяжы 1521-1522 гг., але і ўзбагаціць выданьне літаратурнымі перакладамі твора на мовы народаў краін, на тэрыторыі якіх жыў зубр у часы Міколы Гусоўскага. Фрагмэнты паэмы па-ангельску зьмешчаны для папулярызацыі справы ў ангельскамоўных краінах.
Высокі ўзровень паліграфіі, густоўныя ілюстрацыі, выдатная папера, CD-вэрсія, далучаная да кожнага асобніка кнігі, а таксама невялікі наклад новага выданьня “Песьні пра зубра”, робяць яго ня толькі каштоўным падарункам для аматараў гісторыі і літаратуры, але аздабленьнем любога кнігазбору.
Запрашаем усіх жадаючых!



daroha:
6:36, 28.11.2007
палякі выявіліся казламі: прыпісалі сабе аўтарства ідэі выданьня гэтае кнігі, што й пасьпяшаліся пазначыць у кнізе. мне, як аўтару ідэі гэтае кнігі, згаданы ўчынак надзвычай непрыемны.
роцкер:
10:28, 28.11.2007
мды, дзе можна будзе набыць кнігу?