Гродненский блог RSS

Падставілі Маргарыту

  • Опубликовал KonradKonrad 5 высказались5 Comments высказались
    Последнее обновление: November 19th, 2007

    Прапаную вашай увазе новы артыкул з №4 газэты “Ведамасці”, што выдаецца Гродзенскім рухам “За Свабоду!”

    Маргарыта Царан будзе вымушаная плаціць за вучобу ва універсітэце, які падставіў яе пад крымінальны артыкул, – у новым нумары гродзенскай незалежнай газеты “Ведамасці” распавядаюць пра далейшы лёс гарадзенскай студэнткі.

    “..Грибы. Мухомор высушить, измельчить – под язык…
    … Экстази даёт большую порцию физической и психической энергии, чувство радости… употреблять можно через нос, в виде раствора “по вене” – сильнее…
    …Коноплю можно высушить и выкурить. Нет никакой зависимости…
    …Наркоманы – философы…”

    Гэта – ўрыўкі з канспектаў студэнтаў псіхалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Я. Купалы (ГрДУ). Такім быў змест лекцый па “Асновах права” выкладчыка Андрэя Здасюка. Акрамя адкрытай прапаганды наркотыкаў, Здасюк займаўся іх продажам. Ядной з яго ахвяраў стала студэнтка-першакурсніца псіхалагічнага факультэта Маргарыта Царан, якая за куплю 0,28 грам марыхуаны атрымала 4 гады зняволення. Выкладчыку-драгдылеру следчыя дазволілі збегчы ад пакарання.

    Нагадаем, у сакавіку студэнтку Маргарыту Царан асудзілі за набыццё марыхуаны. Наркотык яна купіла па просьбе знаёмага, Андрэя Кіселя, у свайго выкладчыка Здасюка. Калі прынесла Кіселю, яе ўжо чакалі міліцыянты. Дзеўчына правяла агулам 5 месяцаў ў калоніі, да верасня, пакуль прэзыдыюм Гарадзенскага абласнога суда не змяніў прысуд на больш мяккі – 3 гады ўмоўна.

    На жыўца

    Андрэй Кісель быў завербаваны міліцыяй. Злапаны за ўжыванне марыхуаны, хлопец меў “’заданне” – знайсці чалавека, які змог бы купіць наркотык у выкладчыка Здасюка. Маргарыта стала такой “нажыўкай”. У якасці “ўзнагароды за супрацоўніцтва” Кіселю пазней далі ўмоўны тэрмін.

    На першым і адзіным допыце адразу пасля затрымання выкладчык Андрэй Здасюк прызнаўся ў продажы марыхуаны і Маргарыце. і іншым маладым людзям, нават школьнікам. Але следчы прыняў рашэнне адпусціць выкладчыка пад падпіску аб нявыезде.
    Маці Маргарыты, Валянціна Царан, якая выступала абаронцай дачкі ў гэтай справе, мяркуе, што следчы так зрабіў, бо драгдылер насамрэч супрацоўнічаў са спецслужбамі:

    “Звычайнага чалавека не адпусцілі б! Ён прызнаўся ў факце неаднаразовага продажу наркотыкаў нават дзецям – Здасюку пагражала да 10 гадоў зняволення”, – лічыць Валянціна Царан.

    У пракуратуры “Ведамасцям” патлумачылі дзеянні следчага так: “Проста няма сэнсу арыштоўваць і карміць за дзяржаўны кошт розных “наркаманаў” на час следства”.

    Альма-мачыха
    Ад моманту інцыдэнта Універсітэт не зрабіў нічога, каб гісторыя Маргарыты Царан не паўтарылася з іншымі студэнтамі.
    Калі распачалася крымінальная справа супраць Маргарыты, афіцыйна ГрДУ не толькі не паспрабаваў абараніць сваю студэнтку – адміністрацыя паспяшалася ціха пазбавіцца дзеўчыны.

    “ Яны пачалі вінаваціць толькі мяне. Маўляў: “Вы дарослы чалавек і павінны былі думаць галавой, што робіце”, – узгадвае Маргарыта. “У дэканаце трэсліся за свае месцы. Выкладчык знік, а дачку папрасілі напісаць заяву па асабістаму жаданню, каб толькі ўсё было ціха і мірна: няма ні студэнта ні выкладчыка”, – распавядае Валянціна Царан.

    Маці доўгі час спрабавала дамагчыся сустрэчы з рэктарам:

    “Мяне не пускалі нават у прыёмную. Пытаю: “Чаму?” Адказваюць: “Бо тут ёсць слова “наркотыкі”.

    Выкладчык, афіцыйная асоба, распаўсюджваў наркотыкі адкрыта, дыктуючы прайс падчас лекцый, ледзь не ад імя Універсітэта – але ў ГрДУ гэты факт не стаў нагодай хоць бы для простага “абмеркавання ў калектыве”. Ніхто з арганізатараў вучэбнага і выхаваўчага працэсу не быў пакараны нават вымовай. Тым больш ніякіх наступстваў не было і для кіраўніцтва адукацыйнай і ідэалагічнай “вертыкаляў” горада і вобласці.

    Дэкан юрфаку Марыя Жук, дзе працаваў выкладчык, баіцца размаўляць на тэму Здасюка:

    “Мне не зразумела як выкладчык мог дапусціць такое, тым больш выкладчык права…”

    Спадарыня Жук узгадала, што перш чым стаць аспірантам і выкладчыкам, Здасюк “быў адным з найлепшых студэнтаў”.

    Супрацоўніца кафедры “Дзяржаўнага працоўнага і сельскагаспадарчага права” юрыдычнага факультэту цвёрда запэўнівае “Ведамасці”:

    ”Здасюк быў добрым выкладчыкам, бо ў нас дрэнных няма”.

    Варта адзначыць, што рэктар ГрДУ Яўген Роўба аказаўся адзіным чалавекам з адміністрацыі Універсітэта, хто, хоць і прыватна, але папрасіў прабачэння ў Маргарыты Царан. “За ўсіх” – але ўжо пасля таго, як дзеўчына выйшла з 5-месячнага заключэння.

    Пасля калоніі

    “ За тое, што я мылася часцей чым адзін раз на тыдзень, мяне пастаянна каралі пазачарговай прыборкай туалетаў”, – узгадвае дзеўчына эпізоды са свайго жыцця ў калоніі. У яе рэзка пахіснулася здароўе.

    Цяпер Маргарыта рыхтуецца зноў аднаўляцца на вучобу ва Універсітэце. Але ўсе хадайніцтвы пра бюджэтную форму навучання адміністрацыя ГрДУ адхіліла. Дзеўчыне прапанавалі аднавіцца на платнае аддзяленне.

    // Ведамасці

    Дарэчы, дармовая падпіска на электронную ці паштовую версію газеты “Ведамасці” магчыма па адрасе: zasvabodu.hrodna@gmail.com

Advertisement

  1. #1 ывыв
    November 19th, 2007 at 13:49

    Этого ***, Здасюка, надо словить, под пытками вытянуть из него с какими *** из власти и органов МВД он сотрудничал и подвесить всех за яйца, у кого они есть.

    КомментироватьОставить комментарий
  2. #2 daroha
    November 19th, 2007 at 18:04

    згодны
    а астатніх – жыўцом закапаць

    КомментироватьОставить комментарий
  3. #3 Svindzer
    November 19th, 2007 at 23:28

    Супрацоўніца кафедры “Дзяржаўнага працоўнага і сельскагаспадарчага права” юрыдычнага факультэту цвёрда запэўнівае “Ведамасці”:
    ”Здасюк быў добрым выкладчыкам, бо ў нас дрэнных няма”.)))))))))))))))))))))))))))))
    Бугага…..Пацталом….Ржунімагу….

    КомментироватьОставить комментарий
  4. #4 lego
    November 20th, 2007 at 16:34

    Что же доблестные менты выпустили из своих цепких лап препода? Тут что-то не так – под подписку без грошей не выпустят.

    КомментироватьОставить комментарий
  5. #5 Ё-маё
    November 21st, 2007 at 0:26

    почему нет номера домашнего телефона преподавателя, его адреса, и фотографии?

    авторам незачёт

    КомментироватьОставить комментарий
Оставить комментарий