Адбудзецца прэзентацыя беларускага каляндара-даведніка
-
У сераду 21 лістапада сваю працу “Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень” будзе прэзентаваць гарадзенцам даследчык і публіцыст Уладзімір Хільмановіч.
Унікальны беларускі каляндар-даведнік пабачыў свет у Вільні. Канцэпцыя яго складання простая – ён прыдатны на кожны каляндарны год. Гэта – славутыя і трагічныя даты беларускай гісторыі, адметныя падзеі і з’явы, дні нараджэння і смерці айчынных дзяржаўна-палітычных, рэлігійных і культурных дзеячаў, знакамітых людзей, якіх звязаў лёс з беларускай зямлёй і тых, што апынуліся за межамі роднай краіны, асобаў, што ў розных сферах праславілі Беларусь, паўстанцаў розных нацыянальна-вызваленчых чынаў і сціплых малавядомых рупліўцаў беларушчыны, імёны якіх, на жаль, яшчэ не змяшчаюць энцыклапедычныя выданні.
Пачатак прэзентацыі: серада, 21 лістапада, 18.30, вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).
Уваход вольны.
Увага! Колькасць кніг абмежаваная!



















November 21st, 2007 at 0:00
книги раздают нахаляву, или как?
Володя приготовьте кассовый аппарат, к вам заглянет инспектор МНС
November 21st, 2007 at 15:26
Млін, ну чаму ўсё самае цікавае праходзіць пасярод тыдня, а не на выходных?!!!
А я павінна сідзець у Менску…