Что будет на месте Горячего хлеба?

18.11.2007

Квартиры в Гродно подешевели на 10—15%, спрос упал в 2 раза

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, Гродно, жызнь

Сёння другасныя рынкi жылля ў абласных цэнтрах i ў сталiцы краiны знаходзяцца ў стане амаль поўнага “замярзання”, калi актыўнасць рэальных пакупнiкоў знiзiлася бадай да нуля. Паводле ацэнкi кiраўнiкоў рэгiянальных агенцтваў нерухомасцi, за летнi сезон другасны рынак кватэр амаль спынiў сваю дзейнасць, бо колькасць патэнцыяльных пакупнiкоў скарацiлася за гэты час у разы, а вось прапанова жылля на продаж працягвае павялiчвацца.

Гродна: мiнус 5—7 тысяч USD

Мабыць, сама моцна адрэагаваў на знiжэнне попыту на дарагое жыллё другасны рынак жыллёвай нерухомасцi Гродна. Як паведамiў кiраўнiк дзяржаўнага агенцтва па аказаннi рыэлтарскiх паслуг Гродна Валяр’ян Стока, другасны рынак у рэгiёне пачаў стабiлiзавацца па цэнах яшчэ з другой паловы сакавiка. Ужо ў красавiку назiралася плаўнае знiжэнне цэнаў на жыллёвую нерухомасць, а з першых дзён восенi прадаўцы сталi больш смела знiжаць першапачатковую планку прапанаваных кватэр.

Самымi таннымi кватэрамi ў горадзе застаюцца аднапакаёвыя “хрушчоўкi” з газавымi калонкамi, якiя сёння прапануюцца за 30—33 тысячы долараў. Яшчэ ў пачатку чэрвеня такiя кватэры можна было рэальна прадаць на 1—2 тысячы даражэй. Аднапакаёвыя кватэры новай планiроўкi з большай плошчай каштуюць зараз 38—40,5 тысячы долараў. Кiраўнiк агенцтва лiчыць, што за апошнiя месяцы кватэры з маленькай плошчай таннелi вельмi слаба, бо на iх i зараз iснуе даволi малы, але стабiльны попыт.

Невялiкiя двухпакаёвыя “хрушчоўкi” каштуюць зараз 35—38 тысяч долараў, а стандартныя i якасныя “двойкi” новай планiроўкi — 48—51 тысячу долараў. Сёння ў Гродне самы “добры” попыт iснуе менавiта на недарагiя, але прывабныя двухпакаёвыя кватэры, якiя за сезон амаль не патаннелi.

Калi ўвесну трохпакаёвыя кватэры прадавалiся па кошце, калi квадратны метр быў каля тысячы долараў, то зараз “квадрат” прасторнага жылля “пацягне” на 850 долараў i нават менш. За мiнулыя тры месяцы трох- i чатырохпакаёвыя кватэры патаннелi ў Гродне прыкладна на 5—7 тысяч долараў. Эксперты па нерухомасцi гэтага абласнога цэнтра лiчаць, што кватэры ў горадзе за 5 апошнiх месяцаў патаннелi на 10—15 працэнтаў.

Трохпакаёвыя “хрушчоўкi” ў Гродне зараз прапануюцца за 42—43 (жыллё вельмi малой плошчы) i да 49—50 тысяч долараў, а адносна новыя “чэшкi” па 57—60 тысяч долараў.

Колькасць прапаноў за апошнi час павялiчылася ў горадзе ў 4 разы, а попыт на жыллё знiзiўся ўдвая. Прадаць кватэру нават па “чыстаму” варыянту без дадатковых умоў стала вельмi складана.

Агенцтвы нерухомасцi ў горадзе зараз працуюць у рэжыме пошуку пакупнiкоў, або ў якасцi iнфармацыйнага каталога i кансультанта для прадаўцоў. У апошнiя тыднi новая хваля ажыятажу сярод прадаўцоў адбылася пасля таго, як сталiчныя эксперты нерухомасцi пачалi прагназаваць iстотнае патанненне мiнскiх кватэр.

Разам з тым Валяр’ян Стока лiчыць, што ў iх горадзе вельмi моцнага знiжэння цэнаў на кватэры да новага года не будзе. На яго думку, жыхары Гродна атрымлiваюць нядрэнныя заробкi, а з другога боку, iснуе вялiкая колькасць бескватэрных сем’яў, якiя пасля канчатковай стабiлiзацыi цэнаў будуць вымушаны набываць жыллё на другасным рынку нерухомасцi.

// Звязда



1 Комментарий

  • adrei:

    1:30, 29.11.2007

    Bydet padenie rinka—mil’nii pyzir’ razdytii ctroitel’nimi,realtorckimi kompaniami i vnecennim vceobshim xaocom v etoi eshe ploxo izvestnoi dla nashego obivatela oblacti nachinaet lopat’ca.America ni kak ne mozet eshe otoiti ot cvoego byma gde ceni za 3 goda podnalic’ na 300% v krypnix gorodax a zarplata na groshi.mnogie evropeickie investori otozvali cvoi invecticii v etoi cfere deatel’nocti i kak rezyl’tat-zakritie bankov,padenie na rinke zil’a i t.d.Tak chto i y nac ckoro bydyt cvoi “foreclosed”–otbiranie zil’a y nacelenia bankami za ne yplati cyd,razorenie ctroitel’nix kompanii po toi ze prichine i potera bol’shix cym bankami–eto ne izbezno.Mnogie etogo ne mogyt predpologat’ tak kak ctalkivautca v pervie v otlichie ot tex kto vidit eto kazdii den’. Procto zadymaitec’ nad faktami–v gorno 1 komnatn kvartira-35 t.$ c crednei zarplatoi 200$ i bankovckoi cydoi 14%.USA tot ze gorod v takom ze mecte 1komn. kvart.45t$ pri cred. zarplat.2000$ i cydoi 7.55%.toze mozno ckazat’ i o Europe.

Отжечь в комментах



Login