Гродненский блог RSS

Пляснуў дзяўчыну па попцы – атрымаў 1,5 года турмы

  • Опубликовал happynewbbln2rnhappynewbbln2rn 2 высказались2 Comments высказались
    Последнее обновление: November 4th, 2007

    На некалькі судовых пасяджэнняў расцягнуўся разгляд у Слонімскім райсудзе крымінальнай справы па абвінавачванні жыхароў Слоніма братоў Уладзіміра і Канстанціна Зубкевічаў ды іх таварыша з Гродна Кірыла Шымановіча ў злосным хуліганстве, здзейсненым групай асобаў. У той вулічнай бойцы пацярпелі трое чалавек.

    Летнім надвячоркам 21 ліпеня каля крамы “Арніка” на Брэсцкай вуліцы ў Слоніме сустрэліся дзве кампаніі падвыпіўшых маладых людзей. У бок Энкі з більярднага клуба ішлі браты Зубкевічы і іх таварыш Кірыл Шымановіч, а тым часам (а палове 10-й гадзіны вечара) насустрач ім кіравалі Ірына Волкава, Канстанцін Лебедзь, Сяргей Кавальчук і Наталля Васіна.

    З якой нагоды раней неаднойчы падсудны Шымановіч, маючы за спінай не адбытае пакаранне, зачапіў Волкаву — можна толькі здагадвацца. Бо зачапіў не звычайна, а, паводле пацярпелай, стукнуў яе ў вобласць ягадзіцы. На абарону жанчыны адразу сталі яе спадарожнікі Лебедзь і Кавальчук.

    Адпаведна за Шымановіча паўстаў Уладзімір Зубкевіч, а за Уладзіміра — яго брат Канстанцін. Бойка пачалася імгненна і працягвалася некалькі мінут, але паспела напалохаць прахожых і прынесла нямала непрыемнасцяў яе ўдзельнікам.

    Як сведчылі падсудныя і пацярпелыя, Уладзімір Зубкевіч счапіўся з Лебедзем. Яны апынуліся на зямлі і працягвалі валтузню, калі падбег Шымановіч і ўдарыў Лебедзя нагой па галаве ды працягваў біць нагамі. Тым часам Волкава спрабавала адцягнуць Шымановіча ад Лебедзя, але атрымала ад свайго крыўдзіцеля ўдар кулаком у твар, упала галавой на бардзюр ды страціла прытомнасць. Яе заступнік Лебедзь ад удару па галаве таксама знепрытомнеў. Сяргей Кавальчук убачыў у бары знаёмых ды кінуўся да іх шукаць дапамогі…

    Сведка Соф’я Васіліцкая так сказала на судзе пра тую бойку:

    “Месіва там было — не дай бог! Я два дні адысці не магла…”

    Падсудныя сваю віну прызналі. Кірыл Шымановіч (з-за каго, уласна, і выйшла гэта гісторыя) у сваім апошнім слове папрасіў прабачэння, што ў паказаннях, “магчыма, не дакладна ўсё ўспомніў”. На самай справе, нават на судзе не хацелася прызнавацца хлопцу, што ўдарыў жанчыну.

    Пацярпелыя, аднак, ніякіх прэтэнзій да сваіх крыўдзіцеляў не выказалі і іскавых патрабаванняў не заявілі.

    Дзяржаўны абвінаваўца прасіў суд прызнаць братоў Зубкевічаў і Кірыла Шымановіча вінаватымі ў злосным хуліганстве, здзейсненым групай асобаў. Да таго ж Кірыл Шымановіч абвінавачваўся ў паўторным парушэнні закону, паколькі меў не адбытую судзімасць.

    У якасці пакарання пракурор папрасіў для Уладзіміра і Канстанціна Зубкевічаў адзін год абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Кірыла Шымановіча за яго рэцыдыў абвінаваўца папрасіў на адзін год пазбавіць волі за бойку, дадаць да гэтага тэрміну пяць месяцаў не адбытага раней пакарання і канчаткова прызначыць 1 год і 5 месяцаў зняволення ў калоніі строгага рэжыму. Да ўсяго асуджаныя павінны аплаціць працэсуальныя выдаткі.

    У выніку менавіта такі судовы вердыкт і прагучаў. Для Уладзіміра Зубкевіча, напэўна, самым прыемным было вызваленне з-пад варты ў зале суда. Да таго ж з прызначанага яму судом аднаго года “хіміі” — тры месяцы пакарання хлопец ужо адбыў. А дома яго чакалі жонка і маленькая дачка.

    // Мікола Канановіч, Газета Слонімская

Advertisement

  1. #1 НИИ БЕТ
    November 5th, 2007 at 13:31

    Валить этих казлов фсех

    КомментироватьОставить комментарий
  2. #2 суслик
    November 5th, 2007 at 15:33

    на лесоповал уродов

    КомментироватьОставить комментарий
Оставить комментарий