Гродненский блог RSS

Заезд у цэнтар Менску зробяць платным

  • Опубликовал happynewbbln2rnhappynewbbln2rn Нет комментариев высказались
    Последнее обновление: November 1st, 2007

    Аб гэтым на прэс-канфэрэнцыі паведаміў галоўны інжынэр УП «Гаражы, аўтастаянкі, паркоўкі» Пётра Пруднікаў.

    Паводле яго словаў, ужо распрацаваная і ўхваленая канцэпцыя «заніраваньня гораду», паркоўкі ў кожнай зоне будуць толькі платнымі, каб у аўтамабілістаў не было альтэрнатывы. Рэалізацыя канцэпцыі пачнецца з цэнтральнай часткі Менску ўжо ў наступным годзе.

    Праект прадугледжвае арганізацыю аднабаковага руху, каб другі бок выкарыстоўваць пад паркоўкі. Каб максымальна разгрузіць цэнтар, уезд прапануецца зрабіць платным. За межамі цэнтру праз некаторы час з’явяцца так званыя перахватваючыя паркоўкі. У найаддаленнай пэрспэктыве цэнтар Менску стане цалкам пешаходным.

    // Яраслаў Сьцешык, Наша Ніва, паводле afn.by

    P.S. Але ж – і грошай, як бачым, шмат не спатрэбіцца – не кажуць, што гэта вялікая праблема такая ўжо, і ў наступным годзе пачнуць, і канцэпцыю неяк хутка распрацавалі… А вось у Гродна ўсё па-іншаму – і грошай нам трэба у 100 разоў болей, і праект рабіць трэба ледзьве не 5 год, і наогул сама ідэя гэта нейкая кепская. Бо гэта ж Гродна – тут вунь які гістарычны цэнтр вялікі, навошта тут рэстаўрацыя ды пешаходныя зоны! Лепей рэканструкцыя ды стары-новы мост. А там Менск, то бок сталіца, дзе ад гістарычнага ўжо амаль нічога і не засталося – вось там я разумею, менавіта там пешаходныя зоны і платны заезд рабіць трэба!..

Advertisement

Оставить комментарий