Хутар ля Аўгустоўскага каналу
-
Адбылася карэкціроўка праекту ахоўнай зоны Аўгустоўскага каналу. Мэта: не дапусьціць, у прыватнасьці, будаўніцтва там аб’ектаў, што будуць супярэчыць навакольнамум асяродзьдзю і традыцыямі мясцовай архітэктуры. Як вядома, у раёне каналу па абодва бакі мяжы – польскім і беларускім – вясковыя пабудовы зроблены прыблізна ў адным стылі.
Існуе генэральны плян Аўгустоўскага каналу, на якім пазначана, што, дзе і ў якім накірунку можна разьвіваць. У ім улічваецца будаўніцтва гатэляў ці іншых новых будынкаў. Адзін са спэцыялістаў паведаміў, што цяпер давялося ўзгадняць адзін хутар у раёне Радзівілак, які знаходзіцца ў зоне каналу. Чалавек, што купіў хутар, хоча яго крыху перабудаваць. Яму прапанавалі паставіць браму з перакрыжаваньнем, што характэрна для гэтых мясьцінаў. Ён хацеў будаваць іншую, але, зразумела, пагадзіўся. Тое ж самае было з плотам: думаў высокі глухі паставіць, але гэта ўласьціва для ўсходняй часткі Беларусі, зазначылі экспэрты.
У зоне каналу не павінны зьявіцца неадпаведныя пабудовы, гавораць спэцыялісты. Турыстам будзе там цікава, калі яны ўбачаць мясцовы калярыт у архітэктуры, разьвіцьцё традыцыі, а значыцца, тады і сам канал стане больш прывабным. А калі набудаваць што каму да галавы прыйдзе, наўрад ці ЮНЕСКО пажадае ўключыць аб’ект у сьпіс сусьветнай спадчыны, зазначыў адзін з чыноўнікаў. Між іншым, на гэта спадзяюцца польскія ўлады, паколькі прапаноўваць ЮНЕСКО можна толькі ўвесь канал цалкам – і польскую частку, і беларускую.
Калі беларускія ўлады паскоранымі тэмпамі рэканструявалі канал, дык на суседзкім баку ён амаль на ўсім працягу ў працоўным стане, але палякі крыху зацягнулі будаўнічыя работы на памежным шлюзе “Кужынец”. Праўда, Генэральны консул Рэспублікі Польшча ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі днямі паведаміў, што ў сярэдзіне кастрычніка палякі цалкам закончаць сваю частку.
Дыплямат таксама зазначыў – тады пачне дзейнічаць адзіны водны шлях даўжынёй больш за 102 кілямэтры і зьявіцца магчымасьць, каб у Беларусь прыяжджала болей турыстаў. Гарадзенскія чыноўнікі спадзяюцца, што пасьля гэтага ў польскіх бізнэсоўцаў узьнікне жаданьне інвэставаць у інфраструктуру на беларускім баку каналу, якая пакуль што разьвіваецца слаба.
Алесь Кавалёў



















November 2nd, 2007 at 9:46
правописание хромает. а ещё под беларуса косит.
November 2nd, 2007 at 13:29
А по существу? Там в пограничной зоне такая хатка стоит, пятиэтажная из кирпича оранжевого. Ну очень вписывается в асяроддзе. и ничего. Догадываетесь, кому она принадлежит? А дачка на Асташанке в природо-охранной зоне? Или новопостройки около литовской границы? В этом Бермудском треугольнике много чего творится. Дубовую рощу около канала вырубили здоровую. И никакого Госконтроля.