Свабода- яна адна для усіх!
Автор: Konrad
Рубрики:
анонсы, новости, Гродно, культура
31 кастрычніка 2007 года ў Гродна пройдзе сумесны круглы стол рэлігійных абшчын і грамадскага сектару
Прадстаўнікі рэлігійных абшчын, грамадскіх арганізацый і палітычных партый Гродна правядуць 31 кастрычніка ў абласным цэнтры “круглы стол” па праблеме рэалізацыі права на свабоду сумлення і веравызнання ў Беларусі. Да ўдзелу ў круглым стале запрошаныя прадстаўнікі гарадскіх уладаў.
Цягам круглага стала ўдзельнікі маюць намер даць аналіз сітуацыі, у якой сёння апынуліся прадстаўнікі розных рэлігій у Беларусі, як трактуюцца правы вызнаўцаў розных рэлігій мясцовымі і цэнтральнымі ўладамі, чаму вернікі ў Беларусі ўсё часцей вырашаюцца на масавыя галадоўкі, як на адзіны спосаб звярнуць увагу ўладаў і міжнароднай супольнасці да праблемы свабоды веравызнання ў Беларусі, ці з’яўляецца царква часткай грамадзянскай супольнасці, якія ёсць магчымасці супольнага, разам з грамадскімі арганізацыямі і партыямі, вырашэння праблем, якія ўзнікаюць у рэалізацыі права на свабоду сумлення і веравызнання ў Беларусі.
Удзел у “круглым стале” пацвердзілі на дадзены момант прадстаўнікі праваслаўнага, каталіцкага, уніяцкага і пратэстанцкага духавенства, Беларускага Хельсінкскага Камітэту, праваабарончага цэнтру “Вясна-96”, беларускія прадстаўнікі ў міжнародных праваабарончых структурах. Запрошаныя прадстаўнікі дыпламатычных місій у Беларусі.
Пачатак “круглага стала” 31 кастрычніка 2007 18.00 па адрасе вул. Будзёнага 48а-44 (памяшканне Таварыства Беларускай Школы).
Дадатковая інфармацыя па тэл. 8 (029) 660 72 99; 8 (029) 7891978


Отжечь в комментах