Гродненский блог RSS

Віцебск: Прыцягнулі да адказнасці намесніка старшыні аблвыканкаму і 11 старшынь райвыканкамаў

  • Опубликовал happynewbbln2rnhappynewbbln2rn 1 комментарий1 Comment высказались
    Последнее обновление: October 28th, 2007

    На Віцебшчыне прайшла хваля пакаранняў мясцовых чыноўнікаў за розныя злоўжыванні. Трое старшыняў райвыканкамаў за знойдзеныя парушэнні па зямельных пытаннях атрымалі вымовы. Яшчэ восем кіраўнкоў райвыканкамаў прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці. Такое ж спагнанне атрымаў і намеснік старшыні Віцебскага аблвыканкаму.

    Найбольш не пашанцавала намесніку старшыні Браслаўскага райвыканкаму, бо супраць яго распачатая крымінальная справа.

    // Звязда

    Яшчэ па тэме:
    + З пачатку года ў Баранавічах ужо распачатыя 19 крымінальных справаў, фігурантамі ў якіх пераважна выступаюць службовыя асобы

    P.S. Навошта тут гэтая навіна? Каб вы адчулі, што недатыкальных няма. Тое, што зараз у гарадзенскім аблвыканкаме, пракуратуры і шмат якіх установах “кругавая парука”, нічога не значыць – прыйдуць іншыя правяраючыя, дастануць кампрамат з архіваў, і большая частка гэтых “мясцовых бонзаў” будуць там.

    Тым больш, што зараз сапраўды можна чакаць узмацненне спробаў прыхватызацыі ўсяго, што дрэнна ляжыць, і некаторыя свядомыя службоўцы і правяраючыя-кантралюючыя (а такія сапраўды ёсць – напрыклад, аператыўныя працаўнікі вельмі часта маюць гіпертрафаванае паняцце аб справядлівасці, насамрэч “хварэюць” сваёй працай) гэта таксама разумеюць і будуць “капаць” у гэтым накірунку.

    У гэтым сэнсе задача грамадскасці вельмі простая – дапамгчы ім з фактамі, як і ў выпадку з гаражным кааператывам на Фолюшы, не адыходзіць і настойліва дамагацца свайго…

Advertisement

  1. #1 flegma
    October 28th, 2007 at 20:43

    зампред мэра имеет немаленький эдак в три этажа домишко в Поречье, прихватил выход к озеру на несколько гектаров и хорошо себя чувствует. В подземных этажах – залежи продуктов как на войну готовится. И уголовное дело на него прекращено за перерасход госсредств. ВОт вам и госконтроль. Привет ему и Кунашу.

    КомментироватьОставить комментарий
Оставить комментарий