Что будет на месте Горячего хлеба?

10.10.2007

УВАГА! Пачаліся прэвентыўныя затрыманні

Автор: danik
Рубрики: новости, политика, регионы

Іван Роман, актывіст незалежных прафсаюзаў, увечары вяртаўся дахаты. Яго затрымалі ў раёне вуліцы Горкага, завезьлі ў Ленінскі РАУС. Дзяжурны міліцыянт паведаміў, што Іван Роман затрыманы за нецэнзурную лаянку й заўтра яго даставяць у суд.

Вадзім Саранчукоў, кіраўнік гарадзкой арганізацыі Партыі БНФ, заўважыў каля пад’езда міліцэйскую машыну. Зь яго словаў, міліцыянты за ім ўбеглі нават у кватэру, але жонка дапамагла яму адбіцца , і зараз ён на свабодзе.

Позна ўвечары 9 кастрычніка ў Горадні быў затрыманы Віктар Сазонаў — кіраўнік абласной арганізацыі БСДГ Ст.Шушкевіча. Гэта адбылося на чыгуначным вакзале.

Віктар здолеў паведаміць свайму аднапартыйцу Уладзіміру Хільмановічу, што яго спачатку даставілі ў абласны наркалягічны дыспансэр на вул.Шчорса, каб спраўдзіць на наяўнасьць алькаголю. Пасьля гэтага яго адвезьлі ў Ленінскі РАУС.

Спадар Сазонаў таксама паведаміў, што ў дыспансэры ён бачыў кіраўніка абласной арганізацыі АГП Юрыя Істоміна і ягонага аднапартыйца Дзьмітрыя Слуцкага.

ДА ЎСІХ ГРАМАДСКІХ АКТЫВІСТАЎ: пачаліся прэвентыўныя затрыманні перад Еўрапейскім маршам. Сытуацыя вымагае ад усіх максімум асцярожнасці і цвёрдасці. Галоўнае - не падаць духам і не баяцца! Жыве Беларусь!



10 Комментариев

  • divadub:

    11:49, 10.10.2007

    Усiх не схопяць!!!
    УСЕ на МАРШ!!!

  • Garadzensky:

    15:06, 10.10.2007

    http://www.bielarus.net/archives/2007/10/07/1303

  • siamion:

    16:09, 10.10.2007

    2 Garadzensky
    Калі шаноўны Зянон Станіслававіч вернецца ў Беларусь і зладзіць нешта прынцыпова іншае і лепшае, то варта будзе схіліць перад ім галаву. А пакуль што ягоны гнеў варты жалю.

  • hppnbbln2rn:

    19:23, 10.10.2007

    Юрий Истомин и Дмитрий Слуцкий объявили голодовку протеста. 10 октября Юрий Истомин осужден на 7 суток, а Дмитрий Слуцкий — на 5 суток ареста по статье 17.1 Административного кодекса («мелкое хулиганство»). По свидетельству милиционеров, оппозиционные активисты «ругались матом» и «махали руками».

  • hppnbbln2rn:

    19:27, 10.10.2007

    СМАРГОНЬ: дом актывіста ў ачапленні
    Перад дзвярыма праваабаронцы, прыхільніка Руху “За Свабоду” Алеся Дзергачова са Смаргоні дзяжураць супрацоўнікі міліцыі. Участковы паведаміў Дзергачову, што яму трэба з’явіцца ў Смаргонскі райаддзел міліцыі.
    Па словах Дзергачова, яго проста хочуць ізаляваць перад “Еўрапейкім маршам”.
    Зараз ў Смаргонскім райаддзеле знаходзіцца Зміцер Бяляеў. Яго ўчора папярэджвалі ў міліцыі, што ён будзе адказваць, калі ў нядзелю далучыцца да акцыі ў Мінску. // milinkevich.org

  • SAnt:

    21:54, 10.10.2007

    Калі 21 гадзіны ў Горадні затрымалі Міколу Лемяноўскага — удзельніка Рады гарадзкой арганізацыі партыі БНФ. Яго даставілі ў Ленінскі РАУС.

    Мікола Лемяноўскі паведаміў нашаму Радыё, што на чыгуначным вакзале да ягонай машыны падыйшлі два міліцыянты: прапаршчык Самонічаў і старшына Навіцкі, яны сказалі, што на яго паступіла скарга. Разам зь міліцыянтамі ён мусіў ехаць у пастарунак сваёй машынай, там на яго пачалі складаць пратакол з фармулёўкай “за нецэнзурную лаянку”.

    ***
    Увечары ў Горадні была затрыманая Анжаліка Борыс — старшыня не прызнаванага ўладамі Саюзу палякаў.

    Яна паведаміла нашаму Радыё, што прыйшла каля 21 гадзіны ў Ленінскі РАУС, каб бараніць Ігара Банцара —галоўнага рэдактара часопісу “Magazyn Polski na uchodzstwie”, якога затрымалі раней. Калі яна знаходзілася ў дзяжурным пакоі, на яе таксама сталі пратакол, – сказала Анжаліка Борыс.

    svaboda.org

  • hppnbbln2rn:

    23:12, 10.10.2007

    Чатыры арыштаваныя актывісты ў Горадні абвяшчаюць галадоўку
    http://www.svaboda.org/articlesfeatures/politics/2007/10/6d7ce0f7-12a8-4ca0-88cb-7e3d5911cd51.html

  • hppnbbln2rn:

    16:32, 11.10.2007

    Міколу Лемяноўскага арыштавалі на 5 сутак
    http://www.svaboda.org/articlesfeatures/man/2007/10/c5dc8c26-28cf-4ada-b4c2-b98fc1faa8cb.html

  • hppnbbln2rn:

    21:41, 11.10.2007

    Віцебскі апазіцыянер заклеіў рот скотчам, каб яго не абвінавацілі ў лаянцы
    http://belradio.fm/by/262/news/9319/

  • hppnbbln2rn:

    1:31, 13.10.2007

    Масты: міліцыянты шукаюць двух актывістаў
    http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/10/8CFEB18F-D3C6-422A-A566-2A61B778B118.html

    Горадня: студэнтаў-каліноўцаў паўтары гадзіны трымалі на чыгуначным вакзале
    http://svaboda.org/articlesfeatures/society/2007/10/8DC093CB-6893-445F-AA98-AAE8E615C5DC.html

Отжечь в комментах



Login