Улюбёная кніга ад “500 эскімо”
Автор: Konrad
Рубрики:
новости, жызнь, конкурс!
Cтартуе другая місія крэатыўнага праэкта 500 эскімо, што прысвечана ўлюбёным кнігам.
На гэты раз у якасьці падарунка невядомаму арганізатары праэкта прапануюць падараваць ўлюбёную кнігу, кнігу якую раім прачытаць . папярэдняя акцыя ад 500 эскімо праходзіла у Гродне ў ліпені – тады гэта былі проста маленькія падарункі незнаёмцу , зробленыя сваімі рукамі. У 1-ай місіі удзельнічала каля 30 чалавек. У другой па –папярэдніх дадзеных ужо зарэгістравалася больш за 50.
Як кажуць маладзёны у сваёй рассылцы :
“Магчыма ў вас і не адна улюбёная кніга ці ўвогуле яе няма – у гэтым выпадку раім падараваць апошнюю з тых, што спадабаліся, ці проста добрую кніжку, якую б вы маглі смела параіць сябру”.
Для удзелу у гэтай місіі патрэбна зрабіць некалькі крокаў:
- выбраць кнігу, якую вы дорыця
- напісаць суправаджальную цыдулку, у якой напісаць маленькую рэкамендацыю на гэтыы твор
- упакаваць кнігу і цыдулку ў непразражную упакоўку, напісаць свой нумар (кожнаму удзельніку даецца нейкі вызначаны нумар) і аднесьці на гродзенскі рынак “Карона” да павільёна “Гагарын”, альбо звязацца з арганізатарамі праз тэлефон.
Акцыя працягнецца да 10-га кастрычніка і ужо 11-га кастрычніка кожны удзельнік атрымае свій падарунак.



hamster:
1:43, 04.10.2007
Без обид, у вас забавный белорусский язык, смысл некоторых слов так и остался непонят.