Узбудзілі крымінальную справу за руйнаваньне гістарычнага цэнтру. У Віцебску
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
новости, история, регионы, РАТУЙМА ГРОДНА!, криминал
14 верасня пракуратура Віцебскай вобласці ўзбудзіла крымінальную справу па артыкуле 344 частка 2‑я (наўмыснае разбурэнне помнікаў гісторыі) па факце пашкоджання гістарычнага цэнтра Віцебска.
Прычынай узбуджэння крымінальнай справы з’яўляецца тое, што пад час будаўніча‑мантажных прац праз рэчку Віцьба, якія праходзілі без дазвола Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь, былі пашкоджаныя парэшткі будынкаў комплекса кляштара Святога язэпа, якія знаходзяцца пад зямлёй у раёне плошчы Свабоды. Такім чынам шкода была нанесеная гісторыка‑культурным каштоўнасцям 2‑й катэгорыі, якія адносяцца даасоба каштоўных, унікальных помнікаў гісторыі і культуры.
Нагадаем, што 11 траўня ў Віцебску на плошчы Свабоды па замове «Віцебскаблводаканала» пачалася пракладка дзюкера? пад руслам ракі Віцьба. Пры правядзенні земляных працаў, пад час якіх на плошчы пабудавалі два каналізацыйных калодзежы, былі часткова знішчаныя парэшкі комплекса будынкаў кляштара Святога Язэпа (а пазней Мікалаеўскага сабора) зруйнаванага і засыпанага зямлёй пасля вайны.
// Сяржук Серабро,

Ігар Чарняўскі: Дакумэнтацыя па рэканструкцыі якасная, але рэалізацыя...:
1:08, 19.10.2007
[…] І.Ч.: Адміністратыўны кодэкс прадугледжвае штрафныя санкцыі. Напрыклад у Пінску за выяўленае парушэньне ў часе добраўпарадкаваньня плошчы Леніна адказную асобу паводле КаАП пакаралі штрафам у 300 тыс. руб. Не магу сказаць, якое пакараньне будзе ў Віцебску, дзе робячы абсалютна карысную справу — праводзячы дзюкер у рамках праграмы «Чыстая вада», на адрэзку даўжынёй у 24 м пашкодзілі асабліва каштоўны культурны слой. З гэтай нагоды заведзеная крымінальная справа, ідзе сьледзтва. У любым разе суворасьць пакараньня залежыць ад ступені шкоды, ці важнасьці аб’екту. […]
Ігар Чарняўскі: Дакумэнтацыя па рэканструкцыі якасная, але рэалізацыя… « гродненский блог. городской блог Гродно // аператыўныя навін:
1:43, 19.10.2007