Что будет на месте Горячего хлеба?

17.09.2007

Гародня - старажытнаРУСКІ горад?

Автор: danik
Рубрики: новости, история, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!

Гарадзенскія ўлады вырашылі рэстаўраваць Стары каралеўскі замак. Заказчыкам выступае упраўленьне капітальнага будаўніцтва аблвыканкаму. Асноўная частка пабудовы, што захавалася, набудзе выгляд рэзыдэнцыі караля Рэчы Паспалітай Стэфана Баторыя канца ХVІ стагодзьдзя. У куту дзядзінца прапануецца пабудаваць княскі церам і царкву ХІІ стагодзьдзя. Такі эклектычны праект выклікае спрэчкі. Праект рэканструкцыі Старога замку плянуецца разгледзець 26 верасьня на Рэспубліканскай навукова-мэтадычнай радзе ў Менску.

Частка дакумэнтацыі на рэканструкцыю Старога замку перададзена інстытуту “Горадняграмадзянпраект”. Туды бяруць на працу навуковага кіраўніка аб’екту Уладзіміра Бачкова зь Менску. Мы зьвязаліся зь ім па тэлефоне. Спадару Бачкову вядома, што існуюць праціўнікі пабудовы княскага церама і царквы. Ніхто ня ведае, як яны выглядалі, гавораць праціўнікі. Прычым спалучэньне такіх пабудоваў з рэнэсансным палацам Стэфана Баторыя — гэта эклектыка, у Эўропе не прынята рабіць такія рэчы, зазначаюць некаторыя навукоўцы. Ва Ўладзіміра Бачкова свае аргумэнты:

“У Эўропе не прынята. Але ўсё залежыць ад канкрэтных мэтаў кожнай краіны, кожнага рэгіёну. У гэтым як бы нацыянальныя інтарэсы выяўляюцца”.

Як жа падчас рэстаўрацыі Старога замку могуць выявіцца “нацыянальныя інтарэсы”?

Бачкоў:

“Для чаго ўласна патрэбна рэстаўрацыя помнікаў? У мінулым шукаюць нешта, неабходнае сёньня. Сёньня неабходна зразумець, адчуць структуру старажытнарускага гораду. Таму што гэтае зьвяно выпала з матэрыяльнай культуры нацыі”.

Архітэктурны праект Старога замку будзе вынесены на Рэспубліканскую навукова-мэтадычную раду, днямі ён папярэдне абмяркоўваўся ў Горадні. Гаворыць сябра Рады Ігар Чарняўскі:

“Я, напрыклад, лічу, што аднаўляць церам, царкву, пабудовы, пра якія мы амаль нічога ня ведаем,– іхняга архітэктурнага вобразу, аб’ёму,–гэта ў ніякім разе нельга. Па той простай прычыне, што нідзе ў сьвеце не заахвочваецца гістарычнае муляжаваньне, калі няма дастатковых дадзеных на аднаўленьне нейкага помніка”.

Паколькі на дзядзінцы знойдзены падмуркі ХІІ стагодзьдзя, іх трэба дэманстраваць, як музэйныя экспанаты, зрабіўшы павільён, мяркуе Ігар Чарняўскі.

“Там усё вырашаецца, калі дзейнічаць згодна з мэтодыкай, згодна зь міжнароднымі правіламі. А Горадня якраз ляжыць у рэчышчы гэтых правілаў, бо мы заявілі Калоскую царкву ў сьпіс сусьветнай спадчыны, таму мы павінны кіравацца і ўлічваць канвэнцыю аб ахове сусьветнай спадчыны. І калі гэта ўсё рабіць у межах нашага заканадаўства і міжнародных нормаў, там страху вялікага няма. Толькі ня трэба займацца нейкімі гіпатэтычнымі праектамі, гэта, зразумела, недапушчальна”.

// Радые Свабода



5 Комментариев

  • panuryk:

    12:16, 17.09.2007

    ubliudki

  • gogen:

    12:41, 17.09.2007

    терем можно на куриных ножках поставить, а если серьезно, то в павильоне, в котором была бы церковь можно было бы поставить великолепнейший, интерактивный, подробный макет в масштабе(вспомните макет львова витковского(?)) с теми же хоз.постройками,подсветкой и т.д.,могло бы быть безумно интересно, а замок баториевский – это правильно

  • image:

    22:04, 17.09.2007

    Все это на территории замка уже было лет 20-30 назад. Тогда поставили старую Курную избу, это такая изба с печью без дымохода. В такой избе дым при топке выходит через окно, открытую дверь или через дымницу в кровле… Мол смотрите как тогда хреново жили, а вот сейчас вы ТАК хорошо живете.. в смысле при сов.власти !
    Хотя даже историки говорили, что таких убогих домов даже 400-500 лет назад в наших местах не было, не то что в замке.
    В России - да, были. Но где мы, а где Россия ?

  • gogen:

    22:39, 18.09.2007

    а где россия?

  • daroha:

    19:51, 25.09.2007

    а што такое россия?

Отжечь в комментах



Login