Что будет на месте Горячего хлеба?

15.09.2007

Рок-фэст “Лімон” vs October SKA Fest

Автор: MShmel
Рубрики: анонсы, новости, музыка

Калі верыць інфарматарам з форуму, то 21 верасьня ў Палацы Культуры Тэкстыльшчыкаў пройдзе рок-фэст “Лімон”.

Абяцаюць, што будуць граць наступныя гурты: Социум, ОДЖ, Тихий Час, Pacific Blues, Beauty and the Beast. Пачатак у 20.00, уваход 6.000 р. Даволі танна, улічваючы, што тыя хто будзе мець элемэнты вопраткі жоўтага колеру атрымаюць зьніжкі. Пакуль гэта ўсё, сачыце за рэклямай.

Хаця не, ня ўсё… У той самы дзень адбудзецца таксама даўно абмяркоўваемы на форуме October SKA Fest. Праходзіць ён будзе ў філярмоніі на Гарнавых 17, пачатак у 19.00, каштуе 8.000 р. Плянуюцца выступы Grodno All Stars Ska-Punk Orchestra, the nauskacok (Менск), SKArlett (Маладэчна), SKA!RB (Менск).

Такім чынам маем даволі рэдкі для Горадні выпадак: адразу дзьве альтэрнатыўныя імпрэзы, якія могуць нейкім чынам паміж сабой канкураваць. Застаецца мець надзею, што і адзін і другі канцэрт адбудуцца.



4 Комментария

  • негагарин:

    18:18, 16.09.2007

    October SKA Fest!

  • MShmel:

    21:57, 16.09.2007

    добры выбар!

  • toleg:

    8:23, 17.09.2007

    Ska ska ska

  • daroha:

    7:36, 18.09.2007

    o! treba na “tichij cas” pojti! (8

Отжечь в комментах



Login