Что будет на месте Горячего хлеба?

14.09.2007

Месяц да Еўрапейскага Марша

Автор: danik
Рубрики: новости, политика

Еўрапейскі Марш “За свабоду!” пройдзе ў сталіцы Рэспублікі Беларусь Менску 14 кастрычніка 2007 года. Ідэя правядзення Марша нарадзілася ў беларускай грамадзянскай супольнасці як рэакцыя на зварот Еўразвяза да ўрада і народа Беларусі “Што Еўрапейскі Звяз можа даць Беларусі”. У нашай краіне гэты дакумент вядомы як “12 прапаноў Еўразвяза”.

Мэтай Еўрапейскага Марша з`яўляецца дэманстрацыя еўрапейскага выбару беларускага народа.

Ініцыятыва грамадзянскай супольнасці па правядзенні Еўрапейскага Марша атрымала шырокую падтрымку вядучых палітычных дэмакратычных партый, грамадска-палітычных рухаў, няўрадавых і моладзевых дэмакратычных арганізацый, грамадзянскіх кампаній, дзеячаў культуры.

Пакуль урад Беларусі не адказвае па сутнасці на прапановы ЕЗ. Хоць вынікі апошніх сацыялагічных апытанняў, праведзеных як незалежнымі, так і дзяржаўнымі сацыялагічнымі службамі, сведчаць пра тое, што большасць беларусаў пазітыўна ставіцца да наладжвання стасункаў з Еўропай, падтрымлівае еўрапейскі вектар развіцця краіны.

Увесну гэтага года апазіцыя прапанавала ўладам пачаць унутрыбеларускі дыялог для спынення супрацьстаяння ў грамадстве, дасягнення кансенсусу наконт далейшага шляху развіцця краіны. Улады адказалі маўчаннем. Цяпер, у якасці практычнага кроку па пачатку дыялогу, уладам прапанавана падтрымаць правядзенне Еўрапейскага Марша і прыняць у ім непасрэдны ўдзел. Аргкамітэт Еўрапейскага Марша сфармаваў спецыяльную групу для перамоваў з уладамі. У яе ўвайшлі аўтарытэтныя палітычныя і грамадскія дзеячы.

Менавіта дзейсны дыялог улады і апазіцыі павінен папярэднічаць дыялогу Беларусі з Еўразвязам, пра які апошнім часам гавораць беларускія ўлады. Прадстаўнікі беларускага ўрада заявілі пра важнасць паляпшэння стасункаў з Еўразвязам, гатоўнасць да партнёрства ў эканамічнай і энергетычнай сферах. Аднак, пры гэтым у Беларусі працягваюцца палітычныя рэпрэсіі супраць апазіцыі і іншадумцаў.

Сёння беларусам, як ніколі патрэбная салідарнасць еўрапейцаў. Напярэдадні Еўрапейскага Марша беларускія моладзевыя аб`яднанні звярнуліся да маладых грамадзян Еўропы з заклікам правесці 14 кастрычніка ў сваіх краінах акцыі Салідарнасці з Беларуссю. Лідэры палітычных партый і грамадскіх арганізацый накіравалі запрашэнні ўзяць удзел у Еўрапейскім Маршы сваім партнёрам у Еўропе, сярод якіх вядомыя еўрапейскія палітыкі, дэпутаты Еўрапарламента, выбітныя грамадскія і культурныя дзеячы.

Еўрапейскі Марш “За свабоду” – шлях да дыялогу і грамадзянскай згоды ў Беларусі. Гэта шанец для дэмакратычнага абнаўлення і эканамічнага росквіту.



5 Комментариев

  • Fanclaus:

    12:00, 14.09.2007

    поехали

  • Изгой:

    17:01, 14.09.2007

    Так а за что и против чего марш? За что я вроде понял, но вот против чего?

  • daroha:

    23:18, 14.09.2007

    я паеду

  • vadzik:

    10:38, 15.09.2007

    марш не абавязкова павінен быць супраць… мы проста будзем абараняцца, нічога асабістага :-)

  • vadzik:

    12:05, 20.09.2007

    [img]http://generation.by/images/smilies/flag1.gif[/img]

Отжечь в комментах



Login