Гродненский блог RSS

На Радые Рацыя з’явіцца праграма пра хіп-хоп

  • Опубликовал happynewbbln2rnhappynewbbln2rn 4 высказались4 Comments высказались
    Последнее обновление: September 7th, 2007

    Ад лістапада кругласутачна ў FM-этэры працуе Радые Рацыя: на 98,1 ФМ – Гародня, Ваўкавыск і навакольле, на 99,2 ФМ – Бярэсьце і навакольле, на 105,5 ФМ – трансьляцыя зь перадатчыка ў Беластоку.

    Кожную нядзелю ў 20:00 на Радыё Рацыя пачынае вяшчаць першая ў Беларусі радыё-праграма пра хіп-хоп пад назвай “Black Beat”. Першая праграма – 9 верасьня, у нядзелю. У праграме абяцаюць шмат добрай музыкі з вялізарнай калекцыі вінілаў аднаго з найлепшых DJ’аў Польшчы – DJ Spox’a. Шмат андэрграўнда, клясыкі, олд-скула, хард-кора, а таксама добрага сучаснага Рэп’а.

    Кожная праграма будзе адрозьнівацца сваёй тэматыкай. За гэтую частку адказвае вядучы Кроў (Чырвоным па Белым).

    Як кажуць заснавальнікі праграмы, “мы хочам, каб яна зрабілася сваеасаблівай плятформай не толькі для хіп-хопераў, а таксама для людзей якія хочуць пазнаць бліжэй нашую культуру”.

    Радыё Рацыя ў інтэрнэце:

    у фармаце mp3 (Winamp) (кругласутачна): http://80.51.228.180:8005/listen.pls (64 кб/с), http://80.51.228.180:8000/listen.pls (24 кб/с)
    у фармаце wma (Media Player) (кругласутачна): mms://80.51.228.180/racja96 (96 кб/с), mms://80.51.228.180/racja48 (48 кб/с), mms://80.51.228.180/racja20 (20 кб/с)

Advertisement

  1. #1 8пщ
    September 7th, 2007 at 22:53

    105.5 в Гродно основательно блокируется 1 каналом польского радио.

    КомментироватьОставить комментарий
  2. #2 MShmel
    September 8th, 2007 at 0:31

    Даўно ўжо час Рацыі арганізаваць нармальную ФМ трансляцыю. А пра праграму Кроў яшчэ на Басах казаў.

    КомментироватьОставить комментарий
  3. #3 8пщ
    September 8th, 2007 at 20:40

    а где будет расположен передатчик? и какова будет его мощность?

    КомментироватьОставить комментарий
  4. #4 jonn
    October 22nd, 2007 at 1:15

    +1 тоже интересно насчет мощности и нахождения передатчика

    КомментироватьОставить комментарий
Оставить комментарий