Хацеў піва – ледзь не страціў вока
-
Гарадзенец ледзьве ня страціў вока, адкаркоўваючы піва. Цяпер 25‑ці гадовы рабочы гарадзенскага прадпрыемства «Мэталапракат» з унутранай гематомай вока знаходзіцца ў абласным шпіталі. Няма пэўнасьці, што скалечанае вока будзе бачыць.
Вось што распавёў сам пацярпелы. Вяртаючыся з працы, у шапіку на аўтавакзале набыў піва. Хацеў адкаркаваць, і ледзьве дакрануўся запальнічкай да корку, як той стрэліў проста ў вока.
«Я нават націснуць на корак не пасьпеў, толькі лёгка дакрануўся» — узгадвае Зьміцер.
Потым быў пякельны боль і кроў. Хлопец самастойна даехаў да бальніцы хуткай дапамогі, але там не ўзяліся яго ратаваць і накіравалі ў абласную бальніцу. Там ён цяпер і знаходзіцца. Зьмітру нельга ўставаць з ложку, вока баліць. Мэдыкі не гарантуюць, што вока будзе бачыць. У пацярпелага сур’ёзная ўнутраная гематома. Учора ён пачаў адрозьніваць колеры. Пра нейкае разьбіральніцтва зь піваварамі пакуль ня думае, не да таго. Але, як кажуць суседзі па палаце, трымаецца малайцом.
//



















September 7th, 2007 at 17:11
это еще ничего. вот недавно писали, как в России, кажется, мужик презерватив и упаковку раскрытую от него нашел в бутылке с пивом. подал в суд, требует 3 млн, кажется, рублей. :-D
September 7th, 2007 at 17:15
если будет вино открывать, пусть почитает, как это надо делать по-научному: :)
September 7th, 2007 at 21:39
Пусть дадут врачи Зьмітру стакан водки или спирта – сразу поправицца хлопец :)
September 9th, 2007 at 22:18
чудеса баллистики, одним словом.
Почему не указана марка и производитель пива?
September 10th, 2007 at 13:05
Крыницы, предположительно. Её настолько газируют, что в совокупности с формой бутылки дает выстрел не хуже бутылки шампанского :D
September 11th, 2007 at 16:36
Крыница самое отсосное пиво, честно говоря :(