Цуд адбыўся: на вуліцы Хімікаў кладуць асфальт!
Автор: MShmel
Рубрики:
новости, Гродно
Я ўжо і верыць перастаў, што калі-небудзь у маім раёне зьявіцца нармальная дарога, а тут такі падарунак! На пяцігодзьдзе БРСМ ці што?

Як бы там не было, а патрэба ў нармальным пакрыцьці дарогі ў раёне канчатковых прыпынкаў 1, 8 і 16 аўтобусаў (Вішнявец-4) існуе даўно. Ад часу зьяўленьня ў “Вечернем Гродно” смс-рубрыкі там не аднойчы друкаваліся заклікі заняцца гэтай справай. У свой час маршруткі нават не хацелі туды давозіць, спасылаючыся на якасьць дарогі. Але з засяленьнем чарговых дамоў, якіх там ужо даволі шмат, станавілася зразумелым, што праблему трэба вырашаць. Цяпер, адначасова з будовай супрацьлеглага выезду з вуліцы Паўднёвай (у бок запраўкі), аднаўляецца і пакрыцьцё вул. Хімікаў. Дзякуй, канешне, але маглі і раней заняцца.



Лена:
21:38, 06.09.2007
ага, они то не ложат новыЙ, а как всегда - дырки латают. надолго ли…
hamster:
22:13, 09.09.2007
Судя по “телу” отдыхающему в тени, кладут они не только на асфальт, но и на работу.