Что будет на месте Горячего хлеба?

06.09.2007

БЕЛАРУСКУЮ КНІГУ - ДЗЕЦЯМ!

Автор: Dzida
Рубрики: новости, жызнь, лит-ра, учеба

У рамках кампаніі “Беларускую кнігу - беларускім дзецям” распачаты збор беларускамоўных кнігаў для дзіцячых дамоў Гарадзеншчыны.

Мы зьвяртаемся да ўсіх неабыякавых людзей, з просьбаю падтрымаць кампанію і ахвяраваць беларускія кнігі для дзяцей-сіротаў. Мы лічым, што ахвяраваньне беларускіх кнігаў - гэта своечасовы і неабходны крок, які дасьць магчымасьць беларускім дзеткам з маленства чытаць творы на роднай мове, расьці сапраўднымі і шчырымі беларусамі.

Ня будзьма абыякавымі. Дзеля нашых дзяцей! Дзеля будычыні! Дзеля Беларусі! Прымі ўдзел у кампаніі!

Кантакты: +375 29 5855138 (Андрусь)



1 Комментарий

Отжечь в комментах



Зарегистрироваться / Login