Заапарк праверылі - рэканструкцыя працягваецца
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
новости, Гродно
Факты заяўленыя ў скарзе на Гродзенскі заапарк, пададзенай адной з мінскіх арганізацый аховы правоў жывёл, пасля праверкі Гарветстанцыі не падтвердзіліся - паведаміла дырэктарка заапарку Цэліна Пагерыла.
“Падставай для скаргі сталі асабістыя негатыўныя ўражанні адной з сябровак мінскай арганізацыі аховы правоў жывёл пасля наведвання ёю нашага заапарку, - лічыць Цэліна Пагерыла, - скарга не мела сур’ёзных падстаў і падрыхтавана людзьмі зусім не кампетэнтнымі ў справах і праблемах заапарку”.
Нагадаем, што зараз у заапарку вядзецца рэканструкцыя, яе завяршэнне ў чарговы раз пераносіцца, менавіта гэта чыніць асноўныя нязручнасці і абмяжоўвае прастору для жывёл. Магчыма гэта ж стане і прычынай адмены святкавання 85-і годдзя старэйшага і буйнейшага заапарка Беларусі.
// Віталь Вановіч, Твой стыль



image:
18:05, 03.09.2007
Гродненскому зоопарку.не 85, а 80 лет.
В зоопарке новоселье и день рождения « гродненский блог. городской блог Гродно // аператыўныя навіны Гродна і рэгіёнаў:
17:55, 28.09.2007
[…] + Заапарк праверылі - рэканструкцыя працягваецца + У заапарк прывезлі з Расіі львіцу + Другие новости и фото о гродненском зоопарке на блоге […]