Тыднёвая паездка ў Чэхію для актывістаў экалагічных арганізацый
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
анонсы, учеба
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне «Грамадзянская Беларусь» будзе праводзіць адукацыйны візіт для
беларускіх грамадскіх арганізацый, дзейнасць якіх звязана з аховай навакольнага асяроддзя, з мэтай іх знаёмства з чэшскімі арганізацыямі экалагічнага кірунку і іх праектамі. З 29.10.2007 па 03.11.2007.
У рамках візіту ўдзельнікі змогуць сустрэцца з актывістамі чэшскага “Greenpeace” (www.greenpeace.cz), аб’яднання «Тэрэза» (эка-праекты ў школах, фармаванне пачуцця адказнасці за навакольнае асяроддзе ў моладзі, (www.terezanet.cz), незалежным сацыяльна-экалагічным рухам (www.nesehnuti.cz), прадстаўнікамі Інстытута эка-палітыкі (www.ekopolitika.cz), эка-юрыдычнай кансультацыі (www.eps.cz) і шматлікімі іншымі арганізацыямі, даведацца пра іх дзейнасць, наладзіць кантакты для далейшага супрацоўніцтва.
Зацікаўленым у стажыроўцы просьба даслаць сваё кароткае рэзюмэ (1 старонка) і дэталёвы матывацыйны ліст (1–2 старонкі) на беларускай, рускай або англійскай мове на адрас stypendyi@seznam.cz (з пазнакай тэмы: eco_visit_CR). Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 30.09.2007



Отжечь в комментах