Что будет на месте Горячего хлеба?

03.09.2007

Байк‑фэст “Ліда‑2007″

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: анонсы, регионы

Байк‑фэстываль “Ліда‑2007″ адбудзецца 14‑16 верасьня за 15 км ад гораду на тэрыторыі летніка «Сонейка». Далей - сьвяточная праграма фестывалю. Для гасьцей фэстывалю прадугледжанае пражываньне ў нумарах і намётах. Колькасьць месцаў абмежаваная, таму варта паклапаціцца пра начлег загадзя.

Пятніца, 14 верасьня

8.00 — Заезд, рэгістрацыя і расьсяленьне ўдзельнікаў Байк‑фэсту «Ліда‑2007»
18.00 — Урачыстае адкрыцьцё 1‑га Байк‑фэстывалю «Ліда‑2007»
19.00 — Рок‑канцэрт, конкурсы.

Субота 15 верасьня

10.00 — Падрыхтоўка тэхнікі
11‑12.00 — Шыхтаваньне калёны для ўдзелу ў парадзе
12.30 — Парад матацыклаў па горадзе з наведваньнем Кургану славы і Лідзкага замка
13.30 — Экскурсія па замку
14.00 — Сярэднявечнае шоў
15.30 — Вяртаньне ў лягер
19.00 — Гала‑канцэрт Фэстывалю, правядзеньне конкурсаў, дабрачыннага аўкцыёну, віншаваньне і ўзнагароджаньне пераможцаў конкурсаў і ўдзельнікаў фэсту.
23.00‑Дыскатэка

Нядзеля 16 верасьня

12.00 — Падсумаваньне вынікаў Байк‑фэсту «Ліда‑2007»
14.00 — Закрыцьцё фэстывалю і разьезд удзельнікаў.

Кантакты: +375 29 589 44 14 (Аляксей)

// Наша Ніва



Отжечь в комментах



Зарегистрироваться / Login