“Школа маладога журналіста” чакае новых навучэнцаў
Автор: MShmel
Рубрики:
новости, Гродно, учеба
Грамадзкае аб’яднаньне “Цэнтр “Трэці сэктар” запрашае моладзь да ўдзелу ў праекце “Школа маладога журналіста-11”.
Калі ТАБЕ ад 16 да 25 год, ты жывеш у Гародні, табе цікава пісаць артыкулы, браць інтэрв’ю, рыхтаваць рэпартажы для радыё, сустракацца зь вядомымі журналістамі і спазнаваць шмат іншага ў гэтай прафэсыі - праект “Школа Маладога Журналіста” для цябе!
У межах “Школы” цябе чакаюць сустрэчы з журналістамі гарадзенскіх і эўрапэйскіх сродкаў масавай інфармацыі, знаёмства з асновамі інтэрнэт-і радыё- журналістыкі, стажыроўкі ў СМІ. Пры наборы дастатковай колькасьці ахвотных з рэгіёнаў магчыма дыстанцыйнае навучаньне.
Заявы на ўдзел у “ШМЖ-11” можна запоўніць па адрасе: вул. Будзёнага, 48а-11. Заявы прымаюцца з 4 да 21 верасьня з 14:00 да 18:00 (акрамя суботы і нядзелі). Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах 75-71-72; (+375 29) 7843221, 1068594.
// Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны



Отжечь в комментах