Что будет на месте Горячего хлеба?

30.08.2007

Cустрэча зь сьвятаром-вязьнем сталінскіх лягераў

Автор: MShmel
Рубрики: анонсы, история, Гродно

У межах Гарадзенскіх дзён памяці ахвяраў таталітарных рэжымаў 3 верасьня адбудзецца сустрэча са сьвятаром, былым вязьнем сталінскіх лягераў Эрнэстам Сабілам. Госьць выступіць у дыскусіі на тэму: “Царква Беларусі ў часы ганеньняў: рэжым сталінскі і сёньняшні”.

Мерапрыемства праводзіцца ў межах года памяці, прысьвечанага ахвярам палітычнага тэрору. Сёлета адзначаецца сумнае сямідзесяцігодзьдзе – у 1937 годзе разгул сталінскіх рэпрэсій дасягнуў сваёй вяршыні.

Пачатак сустрэчы 3 верасьня, панядзелак, у 18.30 у памяшканьні Таварыства Беларускай Школы (ТБШ) па адрасе: вул.Будзёнага, 48А-44. Уваход вольны.



Отжечь в комментах



Login