Что будет на месте Горячего хлеба?

23.08.2007

У Горадні паўстане незалежная кніжная сэрыя. З гэтай нагоды абвешчаны конкурс!

Автор: MShmel
Рубрики: анонсы, новости, Гродно, культура, лит-ра, конкурс!

Гарадзенскі Рух “За Свабоду” засноўвае выдавецкую сэрыю “Гарадзенская бібліятэка “Горад Святога Губерта”. Аснову сэрыі складуць кнігі, якія трапілі пад цэнзарскія нажніцы сучасных ідэолягаў, творы незалежных аўтараў.

Агульнай тэмай усіх выданьняў сэрыі стане Горадня, яе гістарычная спадчына, культурныя дасягненьні. На старонках сэрыі будзе прадстаўлена забытая гісторыя горада, традыцыя суіснаваньня розных народаў і культур: беларускай, польскай, жыдоўскай.

У рэдкалегію сэрыі ўваходзяць знаўцы Горадні, сярод якіх вядомыя гарадзенцы: Данута Бічэль, Уладзімір Кіслы, Мікола Маркевіч, Алесь Смалянчук, Алесь Краўцэвіч, Віктар Шалкевіч. Ганаровы патранат над выдавецкай сэрыяй ажыцьцяўляе Аляксандр Мілінкевіч.

На гэты момант рыхтуюцца да друку “Магдэбургская Гародня” манаграфія ад’юнкта Інстытута Расеі і Усходняй Эўропы Ягелёнскага ўнівэрсытэта Юрыя Гардзеева; “Разьвітаньне зь ілюзіямі” Аляксея Карпюка, кніга ў якую ўвайшлі недрукаваныя раней успаміны аўтара, ягоныя дзёньнікі, эсэ; унікальны падручнік “Гродназнаўства”, які не прапусьціла гарадзкая цэнзура; бібліяграфічны зборнік “Беларускі рух у Гародні ў ХХ стагоддзі”; “Анталёгія гарадзенскага рока”.

Гарадзенскі Рух “За Свабоду” абвяшчае адкрыты творчы конкурс на распрацоўку дызайна кніжнай сэрыі “Гарадзенская бібліятэка “Горад Святога Губерта”.

У распрацоўку ўваходзіць:

1. Вокладка (з карэньчыкам)
2. Фарзац
3. Тытульны ліст
4. Фронтспіс
5. Авантытул

Прапаноўваемы фармат - 220 мм х 145 мм.

Прапаноўваецца таксама распрацоўка лягатыпа сэрыі, які павінен адлюстроўваць яе ідэю – Гарадзенская бібліятэка “Горад Святога Губерта”

Умовы конкурсу:
У конкурсе можа прыняць удзел любы ахвотны ва ўзросьце ад 13 год і больш. Тэхніка выкананьня: ў колеры, чорна-белая, калаж, кампутарная графіка і г.д.

Тэрміны прыманьня прапановаў да 1 кастрычніка 2007 года.

Аўтары выбраных арганізатарамі конкурсу работ будуць адзначаныя.
Арганізатары конкурсу і каардынатары сэрыі Гарадзенская бібліятэка “Горад Святога Губерта” пакідаюць за сабой права рэдагаваць выбраныя праекты.

Матэрыялы на конкурс дасылаць на электронны адрас Гарадзенскага Руху “За Свабоду” zasvabodu.hrodna@gmail.com з пазнакай “Гарадзенская бібліятэка”.

Паводле прэс-рэліза Гарадзенскага Руху За Свабоду



Отжечь в комментах



Login