Махляркі ўжо на Гродзеншчыне
Автор: Fanclaus
Рубрики:
новости, Гродно, регионы, криминал
Міліцыя заклікае пенсіянераў Гродзеншчыны не ўступаць у фінансавыя здзелкі з незнаёмцамі. Няўлоўныя жанчыны-махляркі “засвяціліся” ўжо і ў Гродзенскай вобласці.
Раней яны ашукалі дзесятак вясковых пенсіянераў з розных раёнаў Брэсцкай вобласці. Праваахоўнікі ніяк не могуць натрапіць на след гэтай злачыннай групы.
Днямі невядомая жанчына, якая прадставілася працаўніцай сацыяльнай установы, у вёсцы Белякоўшчына Гродзенскага раёна прапанавала бабулі абмяняць беларускія грошы на расійскія. Яна напалохала старую, што, нібыта, беларускія грошы неўзабаве будуць адмененыя.
Каб яе пераканаць, перапісала пашпартныя звесткі ў журнал і прадэманстравала поўную сумку грошай. У выніку 84-гадовая бабуля аддала махлярцы паўмільёна рублёў.
Такія ж выпадкі зафіксаваныя ў Шчучынскім і Лідскім раёнах, дзе пенсіянеры аддалі махляркам некалькі мільёнаў рублёў. Таксама дзейнасць злачыннай групы была адзначаная і на Віцебшчыне, паведамляе газета “Рэспубліка”.



*ГО:
17:50, 23.08.2007
Жадность фраера погубит. Если не залягут на дно на год, то может и не найдут. Хотя бабушек жалко, честно.
Воронецкий™:
21:47, 23.08.2007
Ну блин, народ…
ничего не хочу сказать плохого про бабушек, но вот так вестись на подобный развод…
да НИКОГДА НАШИ соцработники не будут говорить ТАКОГО.
Их за это просто-напросто отымеют по полной программе.