Экуменічная пілігрымка да Вострай Брамы
Автор: Fanclaus
Рубрики:
новости, PL, LT, UA
Пятая пешая экуменічная пілігрымка Беласток–Гродна–Вільня праходзіць з 16 па 25 жніўня 2007 г. Дэвіз пілігрымаў: «Маці Міласэрнасці хоча выканаць пакліканне сваё». У Гродне пілігрымы былі 18–19 жніўня. Можна было далучыцца да іх і разам працягнуць шлях да Вастрабрамскай Божай Маці. Учора яны накіраваліся ў бок Азер.
Прыйсці ў Вільнюс плануецца 24 жніўня. У гэты дзень у капліцы перад абразом Маці Божай і на пляцоўцы перад Вострай Брамай адбудзецца святая Імша. На наступны дзень святая Імша адбудзецца ў віленскай катэдры.
Кантактны тэлефон для жадаючых прыняць удзел: 8 029 333 23 88 (кс. Ян Радзюк)
//Catholic.By



daroha:
4:39, 21.08.2007
o, mienavita bosym pilihrymam jasce u 2001 hodzie ja upiersyniu patrapiu u vilniu (8
usim raju
atrymajecie spakoj, vieru j sily