Гарадзенцы ініцыююць рэфэрэндум
Автор: krambambulja
Рубрики:
новости, РАТУЙМА ГРОДНА!
Разам з заяўкай пададзены пратакол сходу для стварэньня ініцыятыўнай групы, сьпіс ініцыятыўнай групы (48 чалавек) і 4 пытаньні, якія мяркуецца вынесьці на рэфэрэндум. Арганізатарамі рэфэрэндуму выступіў арганізацыйны камітэт грамадзкага руху “Ратуйма Горадню!”, старшынём якога абраны Алесь Смалянчук, доктар гістарычных навук.
Вось тыя пытаньні, якія прапаноўваецца вынесьці на агульнагарадзкі рэфэрэндум:
1. Ці падтрымліваеце Вы грамадзкі праект разьвіцьця транспартнай сыстэмы Горадні, які ў адпаведнасьці з Генэральным плянам 2003 году прадугледжвае пабудову чацьвёртага моста празь Нёман і пераўтварэньне гістарычнага цэнтра горада ў пешаходную зону?
2. Ці згодныя Вы з патрабаваньнем адмены ўсіх рашэньняў аб зносе будынкаў 19 – пач. 20 ст., якія знаходзяцца ў межах гістарычнага цэнтру Горадні, а таксама, паміж вуліцамі Міцкевіча – Горкага – 17 верасьня – Дзяржынскага?
3. Ці выступаеце Вы за тое, каб увесь працэс рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Горадні праводзіўся адкрыта й галосна з зацьвярджэньнем праектаў на конкурснай аснове пасьля шырокага грамадзкага абмеркаваньня?
4. Ці падтрымліваеце Вы прапанову пра аднаўленьне ў межах рэканструкцыі гістарычнага цэнтру Горадні касьцёла Унебаўзяцьця Найсьвяцейшай Дзевы Марыі XIV ст. (Фары Вітаўта) на Савецкай плошчы?
Згодна зь дзейным заканадаўствам гарадзкія ўлады павінны даць адказ не пазьней, як праз месяц.
// Радыё “Свабода”



MShmel:
16:51, 18.08.2007
Заўважце, што пачаткова ў ініцыятыўную групу ўваходзіла каля 120 чалавек.
Vitali:
19:08, 18.08.2007
Да, кстати! АП где другие люди?
*ГО:
2:38, 19.08.2007
и будет у нас новый дневник камикадзе
krambambulja:
9:49, 19.08.2007
іншыя пайўді на піва
krambambulja:
9:50, 19.08.2007
пайўді = пайШлі
Олік:
10:51, 20.08.2007
Гэта кто пытае, тыя хто па завулках хаваецца?
Fred:
15:56, 20.08.2007
У меня вопрос. Вот допустим люди большинством проголосуют за новый центр. Вы господа смеритесь с этим или будете кричать что вы все быдло и требовать новый референдум?
vovander:
9:43, 21.08.2007
А вы лічыце, што ён будзе? :)
Fred:
10:26, 21.08.2007
30% да , 70% нет.
Так как думаю, что власти считают, что нету проблеммы
Fred:
10:29, 21.08.2007
а здесь что одни евреи собрались? вопросом на вопрос смотрю очень любят отвечать!
*ГО:
13:53, 21.08.2007
2 фреди: Вы антисемит?
Fred:
8:30, 22.08.2007
нет.
Roquen:
16:19, 17.09.2007
Такія праблемы павінны рашаць навукоўцы: якія будынкі і аб’екты маюць гістарычную каштоўнасьць, як павінна выглядаць аднаўленне гўстарычнай спадчыны, ці варта ўваскрашаць пабудовы даўно страчаныя. Большасьць людзей не змогуць адказаць аб’ектыўна на гэтыя канкрэтныя пытанні. Крыўдна страчваць сваю гісторыю - за яе варта змагацца. Але рэферэндум не прынясе жадаемых рэзультатаў.