Адбылася прэзэнтацыя “Горада Святога Губерта”
Автор: MShmel
Рубрики:
новости, история, Гродно, РАТУЙМА ГРОДНА!
Як паведамлялася раней, вечарам 15 жніўня ў памяшканьні ТБШ адбылася прэзэнтацыя трэцяга выпуску краязнаўчага альманаху “Горад Святога Губерта”. Разам з тым існавала магчымасьць набыць ужо рарытэтны другі выпуск, а вось першы ўжо недасяжны. Абодва нумары прысьвечаныя гэтак званай “рэканструкцыі” нашага горада.
Падчас прэзэнтацыі выступілі гісторыкі Алесь Смалянчук і Аляксандр Краўцэвіч, краязнаўца Андрэй Вашкевіч ды журналістка Натальля Макушына, якая была нядаўна адзначаная прэміяй імя Зьмітра Завадзкага “За мужнасьць і прафэсіяналізм”. Стваральнікі альманаху зьвярнулі ўвагу, што дзеяньні грамадзтва па захаваньню гістарычнай часткі Гародні прыносяць плён, і што магчыма гэта стрымлівае пляны ўлады, якая баяцца шуму і розгаласу. Акрамя таго, зьявілася ідэя выданьня своеасаблівага кароткага FAQ, прэзэнтуючага асноўныя ідэі абаронцаў Гародні, які дапаможа ў “агітацыі”.
Сам альманах мае выгляд тоўсьценькага сшытка з друкам якасьці ня самага дрэннага ксэраксу. У сярэдзіне дастаткова якасная каляровая ўстаўка. Трэці нумар у параўнаньні з папярэднім пабольшаў з 48 да 104 старонак, здаецца палепшылася якасьць друку.
Сярод аўтараў тэкстаў, акрамя вышэйузгаданых выступоўцаў, такія вядомыя ў горадзе гісторыкі і краязнаўцы, як Ігар Лапеха, Алесь Госьцеў, гарадзенец з Кракава Юры Гардзееў ці Аляксандр Мілінкевіч (тут чарговае ўзнаўленьне яго старога артыкулу “Взрыв”). Таксама выкарыстаныя матэр’ялы старонкі harodnia.com.



Отжечь в комментах