У Дзень Польскага Войска ў Беларусь не пусьцілі запрошаных гасьцей
Автор: MShmel
Рубрики:
новости, политика, Гродно, PL, LT, UA
Сёньня на вайсковых могілках Гародні польская меншасьць адзначыла Дзень Польскага Войска. З гэтай нагоды былі запрошаныя госьці з польскага боку: віцэ-маршалак сэнату Кшыштаф Путра і група дэпутатаў ад партыі “Грамадзянская Плятформа” разам са сваім лідарам Дональдам Тускам.
Аднак пасьля гадзіны чаканьня на мяжы, палітыкам давялося вяртацца дамоў, пушчаць у Беларусь іх ніхто не зьбіраўся. Аргумэнтавана гэта было “небясьпекай для канстытуцыйнага ладу краіны”, якая нібыта зыходзіла ад Туска і кампаніі.
Таксама паводле беларускай амбасады ў Варшаве, палітыкі спрабавалі выкарыстаць тэматыку польскай меншасьці ў Беларусі ў магчымай выбарчай кампаніі ў Польшчы, што ўжо рабілася ў 2005 годзе.
Дарадца прэм’ера Польшчы ў справах палякаў за межамі, Міхал Дворчык змог трапіць у Беларусь, магчыма таму, што ў’ехаў з Расеі, зь якой у нас фактычна няма мяжы. Наведаўшы могілкі ў Гародні і Сапоцкіне ды сустрэўшыся з кіраўніцтвам непрызнаванага ўладамі Саюзу Палякаў, ён быў вымушаны тэрмінова зьяжджаць з краіны, бо быў папярэджаны пра магчымую пагрозу дэпартацыі. Дворчык таксама нагадаў пра праект “Карты Паляка”, разглядаць які мае намер парлямэнт Польшчы. Гэты дакумэнт павінен спрасьціць атрыманьне віз для асобаў польскай нацыянальнасьці.
Імпрэзу на вайсковых могілках здымаў на камэру міліцэйскі апэратар, што ў нашым горадзе не навіна. Пасьля ўскладаньня кветак у памяшканьні АГП адбыўся канцэрт польскай музыкі.
// Паводле Радыё Свабода і wiadomości24.pl



iuvenis_pulchra:
14:26, 24.08.2007
Дарэчы, могiлкi прыводзiлi у парадак вучнi Liceum Spoleczne Polska Macierz Szkolna, а таксама мясцовыя жыхары.