Что будет на месте Горячего хлеба?

31.07.2007

Рэгіяналізм як нацыянальная ідэя ўлады

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: политика, интервью, жызнь, аналитика

Алесь Чобат, пісьменьнік, Гродна:

“Аляксандар Лукашэнка не загаворыць па-беларуску, бо ён чалавек не беларускі , а савецкі. Ён усім абавязаны Савецкаму Саюзу, пры якім вырас. Як чалавек абавязаны, то ён будзе да канца сьвету трымацца ўсяго савецкага. І ўсё беларускае ён успрымае як жывёльна чужое, як гадзюку якую-небудзь. Ён гэта ані нэрвова, ані фізычна не ўспрымае, яго трасе і калоціць, бедалагу. І так разам зь ім трасе і калоціць увесь беларускі народ, які ёсьць савецкім. А яго можа 90%, а можа - 99%.

А тое, пра што гаварыў Цыганкоў, што 50-60% хацелі б быць разам з Расеяй і пры гэтым 80% - ад яе асобна, гэта цалкам зразумела. Гэта ёсьць рэгіяналізм. Гэта значыць уяўленьне сваёй асобнасьці, як асобнасьці правінцыйнай, а не асобнасьці адной дзяржаўнай супольнасьці ад іншай дзяржаўнай супольнасьці. Расейцы маюць дзяржаўную супольнасьць, беларусы савецкія дзяржаўнай супольнасьці ня маюць. Толькі рэгіянальную. І з тае прычыны ім абыякава ўсе гэтыя мовы і культуры”.

Віталь Цыганкоў, аглядальнік Радые Свабода:

“Кажуць, што ўлада ня мае нацыянальнай ідэі, але, па-мойму, яна неяк сфармавалася ў апошнія гады і лёзунг яе такі: “Жывіце і ні пра што ня думайце”…

Рабіце кар’еру, зарабляйце грошы, гуляйце, адпачывайце – гэта вось нацыянальная ідэя ўлады. І ня трэба тлуміць сабе галаву нейкай там дэмакратыяй, правамі чалавека, адраджэньнем беларускай мовы – пра гэта ўлада сама паклапоціцца. Ніякіх “праклятых” пытаньняў Дастаеўскага і Пазьняка.

…І сапраўды, беларусы, як малыя дзеці, зараз радуюцца, што ім далі цацкі, і з кожным годам усё даражэйшыя цацкі, і пазбавілі неабходнасьці адказваць на розныя “дурацкія” пытаньні. За іх адкажуць дарослыя – улада. І здаецца, беларускаму грамадзтву гэта падабаецца, значнай частцы…”.

// Радые Свабода, “У нас свая незалежнасьць, у вас – свая…”



Отжечь в комментах



Login