Что будет на месте Горячего хлеба?

31.07.2007

Потэр прызямліўся ў Гародні

Автор: Konrad
Рубрики: анонсы, новости, Гродно, конкурс!

Новы конкурс ад Еўрарадыё! Напішыце пра тое, што рабіў Гары Потэр пасля таго, як прызямліўся ў Гародні, і атрымайце ад Амбасады Вялікай Брытаніі апошні раман Джоан Роўлінг на англійскай мове!

Месцам дзеяння вашага твора можа быць не толькі Гародня, але і ўся Беларусь. А вось час, калі Гары Потэр павінен завітаць да нас, вызначаны дакладна. Гэта павінен быць наш час. Затое неабмежаваны аб’ём твора. Але памятайце: на тое, каб занатаваць усе вашыя фантазіі і прывесці іх у чытабельны стан, ёсць толькі чатыры тыдні, якія скончацца 31 жніўня!

І яшчэ адно абмежаванне: назва твору павінна адпавядаць класічнай формуле, вынайдзенай спадарыняй Роўлінг: “Гары Потэр і…” Напрыклад, “Гары Потэр – і Белавежская пушча” (экалагічныя нататкі ў стылі Віталія Біянкі) ці “Гары Потэр і твар Беларусі” (эратычны трылер ад пераймальніка Стывена Кінга). Ну, нешта накшталт гэтага.

Конкурсныя творы трэба будзе дасылаць на электронную паштовую скрыню: erb.konkurs@gmail.com. Чакаем ад вас твораў на беларускай і, калі пажадаеце, англійскай мове любой формы і з любымі сюжэтнымі выкрунтасамі.

Падрабязнасьці…



Отжечь в комментах



Login