Что будет на месте Горячего хлеба?

31.07.2007

Цяпер фосфар хочуць везці праз Беларусь

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, жызнь

Міністэрства транспарта і камунікацый Казахстана спадязецца цягам тыдня дамовіцца пра пастаўкі жоўтага фосфара ў Еўропу праз Беларусь. Пра гэта 30 ліпеня на селектарнай нарадзе ў Астане заявіў міністр транспарта і камунікацый Казахстана Серык Ахметаў.

Паводле Ахметава, ён ужо адправіў адпаведны ліст міністру транспарту Беларусі, цяпер вядуцца перамовы, у тым ліку, з удзелам чыгуначных адміністрацый двюх краін, “каб вызначыць транзіт па тэрыторыі Беларусі да заканчэння расследавання дзяржаўнай камісіяй Украіны”, паведамляе расійскае агенцтва Інтэрфакс.

Нагадаем, 16 ліпеня ў Бускім раёне Львоўскай вобласці на чыгуначным перагоне Краснае-Броды ля станцыі Ажыдаў Львоўскай чыгункі ў выніку аварыі сышлі з рэльсаў 15 цыстэрнаў з жоўтым фосфарам кампаніі “Казфасфат”. Пры гэтым 6 цыстэрнаў загарэліся. Прадукты гарэння забрудзілі прылягаючую тэрыторыю. 27 ліпеня скончыліся работы па ліквідацыі надзвычайнай сітуацыі. Жоўты фосфар ехаў у Польшчу.

// Радыё Рацыя



Отжечь в комментах



Login