Что будет на месте Горячего хлеба?

25.07.2007

Гарадзенскае КДБ дапытвае маладых журналістаў

Автор: Svindzer
Рубрики: новости, политика, Гродно

Сеньня гарадзенскае КДБ (у асобе Аляксея Раткевіча) “завітала ў госьці” да маладых журналістаў, якія толькі нядаўна вярнуліся са стажыроўкі ў Польшчы. Матывацыяй да размовы з маладымі людзьмі з’яўлялася “кантрольная праверка” іх дзеяньняў у суседняй краіне. Вікторыі Волкавай, Рыгору Луцэнку і Кацярыне Бычак былі зададзеныя пытаньньні наконт іх матывацыі паездкі ў Польшчу, арганізацый, зладзіўшых стажыроўку, а таксама”ці не абражаў іх там хто, і ці не зганьбілі яны гонар краіны за мяжой“.

Магчыма гэта “прашчупваньне глебы” дзеля вербоўкі моладзі ў шэрагі інфарматараў КДБ. Падобныя выпадкі ўжо адбываліся ў Менску, у прыватнасьці, так была дапытана Ганна Мядзьведзева, сябра Моладзі БНФ.

// 3dway.org



1 Комментарий

  • Nadzeja:

    18:59, 26.07.2007

    Ну прям как при советах
    съездил за границу-отчитайся
    ЗЫ-Катюшь,ты молодец!!!!!!!!

Отжечь в комментах



Login