Адбудзецца сход ініцыятыўнай групы для правядзення мясцовага рэферэндума па праблемах рэканструкцыі
Автор: Fanclaus
Рубрики:
анонсы, новости, РАТУЙМА ГРОДНА!
26 ліпеня ў Гродне адбудзецца агульны сход ініцыятыўнай групы для правядзення мясцовага рэферэндума па праблемах горадабудаўніцтва і аховы гістарычнага цэнтра горада.
Сход мае зацвердзіць пытанні, якія грамадскасць гораду вынясе на публічнае абмеркаванне, а таксама правесці ўсе неабходныя паводле заканадаўства працэдуры.
Ініцыятары мясцовага рэферэндума ў бліжэйшыя дня перададуць у гарадскі выканаўчы камітэт спісы ініцыятыўнай групы па правядзенні рэферэндума. У выпадку, калі гарадскія ўлады зацвердзяць ініцыятыўную групу, для правядзення рэферэндума неабходна будзе сабраць подпісы 10% выбаршчыкаў Гродна (каля 20 тысяч чалавек).
Аб ініцыятыве правядзення мясцовага рэферэндума па праблеме захавання гісторыка-культурнага ансамбля цэнтральнай часткі горада Гродна, а таксама развіцця гарадской транспартнай сістэмы прадастаўнікі інтэлігенцыі Гродна абвесцілі на пачатку мая бягучага году. Ініцыятарамі рэферэндума выступілі дактары гістарычных навук Алесь Смалянчук і Аляксандр Краўцэвіч, мастакі Алесь Сураў і Уладзімір Кіслы, гісторыкі Сяргей Салей і Андрэй Вашкевіч, каваль-рэстаўратар Юрась Мацко, заснавальнік і ганаровы старшыня ГА “Саюз палякаў у Беларусі” Тадэвуш Гавін, старшыня Гродзенскага ГА “Цівіне” Альгіс Дзіргінчус, дэпутат Гродзенскага гарадскога савета дэпутатаў 2003-2007 гг. Сяргей Кузьмянок, журналісты Наталля Макушына, Алесь Залеўскі і Павал Мажэйка.
На сённяшні дзень у склад ініцыятыўнай групы ўвайшлі больш за 120 гарадзенцаў. Каардынатар мясцовага рэферэндума - Вадзім Саранчукоў, старшыня гарадской арганізацыі Партыі БНФ.
Агульны сход ініцыятыўнай групы адбудзецца 26 ліпеня а 19.00 па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага 48а, зала ва ўнутраным дворыку.



krambambulja:
20:37, 24.07.2007
Дарэчы-запрашаюцца ўсе ахвотныя, хто хоча і здольны займацца рэальнай працай - а не на форумах гаманіць. Вышыя прапановы можна будзе абьмяркаваць.
Пры сабе мець пашпарт.
daroha:
7:46, 25.07.2007
heta na vypadak, kali mianty zajaviacca? (;
krambambulja:
9:17, 25.07.2007
daroha
не))) гэта ж агульны сход-трэба ж ведаць, што галасуе сапраўды Вася Пупкін і не Вечар ;-)
daroha:
12:27, 25.07.2007
oj, a sto, sam vasia pupkin budzie??? (;
krambambulja:
20:17, 25.07.2007
а ты меў сумневы? ;-)
daroha:
0:26, 27.07.2007
maju