Что будет на месте Горячего хлеба?

23.07.2007

Гальшаны: Замак не даюць адбудаваць нават у мініяцюры

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, история, регионы, учеба, туризм

Гальшанскі замак не даюць адбудаваць нават у мініяцюры. Менавіта гэта павінны былі зрабіць студэнты-архітэктары, што прыехалі да гаспадара аграсядзібы. Але мясцовыя ўлады гвалтам прымусілі іх пакінуць мястэчка.

Гальшаны па-ранейшаму застаюцца ў памежнай зоне, што ня можа спрыяць развіццю турызму. Пабудова зменшанай мадэлі славутага тамтэйшага замку магла б прывабіць цікаўных. Так думаў мясцовы жыхар Пётр Явідовіч, калі запрашаў на сваю сядзібу маладзёнаў-архітэктараў.

Але студэнты з Мінску і Брэста не паспелі нават і распачаць загадзя спланаваную будоўлю — улады іх тэрмінова выслалі. Гэта адбылося ў другой палове дня 19 ліпеня, выгнанцы толькі позна ўвечары дабраліся дахаты.

Пётр Явідовіч набыў у мястэчку дом, каб стварыць там музэй гадзіннікаў. Ягоная мара – пабудаваць аграсядзібу, каб туды прыяжджалі на адпачынак турысты. Дзеля гэтага яму заманулася стварыць у сябе Гальшанскі замак у зменшаным выглядзе, паколькі ад самога замку засталіся толькі руіны, якія працягваюць разбурацца.

Моладзь з асацыяцыі студэнтаў-архітэктараў спадар Явідовіч запрасіў на ўласны кошт. Прыехалі каля трыццаці чалавек. Моладзь паставіла намёты, спадар Явідовіч наладзіў ім харчаванне. Аднак тут з’явіліся памежнікі, санэпідэслужба ды іншыя.

Санэпідслужба ў асобе галоўурача Аляксандра Вайкуля і прадстаўнік МНС абвесцілі, што летніка тут быць ня можа – студэнты неадкладна павінны пакінуць Гальшаны!

Пятро Явідовіч гаворыць, што ў райвыканкаме яшчэ ў сакавіку распавядаў – улетку да яго прыедуць дапамагаць студэнты. Хай едуць, хай дапамагаюць, адказаў чыноўнік. Але цяпер вэртыкальнікі заяўляюць: арганізацыя летніка — гэта сур’ёзная справа, трэба было атрымаць загадзя згоду ўладаў, хаця б у сельсавеце.

// Алесь Кавалёў, BulletinOnLine



2 Комментария

  • Fanclaus:

    9:57, 24.07.2007

    Пунктом остановки в нашем велопоходе были Гольшаны. Приехав туда, первое что мы увидели, кроме костела Францисканцев был мордобой двух синяков. Жестокая баталия развернулась около телеги, на которой присутствовал скромный миротворец, предпочитавший действовать дипломатическими методами. Далее была центральная площадь, заполненная бухариками, курсирующими между многочисленных заправочных точек.
    Уехали на окраину и разбили там лагерь.
    На утро продолжили осмотр гольшанских достопримечательностей. Среди них все еще продолжали хаотично передвигаться вероятно вчерашние пьяньчужки, некоторых из которых интересовала наша отправная точка. Э. Э. Э, а вы от-куда%?
    В подобии музея, расположенного в одном из полуразрушенных строений монастыря, билетерша рассказала нам, что у них пьяные - это бич, а новый клуб на площади построен из кирпичей гольшанского замка. Поехали на замок поглядеть - на нем табличка “Охраняется государством”. И клуб видели - новенький.
    Вот такие там видимо местные власти.
    Кстати, в Гольшаны ездила экспедиция Белорусского уфологического комитета и нашла в монастыре в вертикальной нише в стене кости человека. (http://www.ufo-com.net/articles/detail.php?ID=1290)

  • беларуска:

    14:42, 24.07.2007

    дарэчы у мінулым годзе па загаду Саўчанки знеслі пабудову 19 ст., якая знаходзілася насупраць францысканскага касцёла.

Отжечь в комментах



Зарегистрироваться / Login