Першая акцыя ўдзельнікаў “Гарадзенскай фартэцы”
Автор: Svindzer
Рубрики:
новости, РАТУЙМА ГРОДНА!
Сёньня, 1 ліпеня, ўдзельнікі моладзевай кампаніі па абароне помнікаў архітэктуры Гародні “Гарадзенская фартэца” правялі акцыю, накіраваную на інфармаваньне гараджан аб злачынствах, якія зьдзяйсьняюць і зьдзейсьнілі гарадзенскія ўлады.
Падчас акцыі некалькі дзесяткаў маладзёнаў прайшлі па цэнтральных вуліцах Гародні і раздалі некалькі соцень улётак і налепак, прысвечаных праблеме “бульдозернай рэканструцыі” гістарычнага цэнтру Гародні. Шмат удзельнікаў акцыі былі апрануты ў кашулі з надпісам “Спыніць зьнішчэньне Гародні”. Падчас імправізаванага шэсьця пан Ськіргайла граў на дудзе паганскія аўтэнтычныя мэлёдыі.
Міліцыя назірала за акцыяй, але ніхто затрыманы ня быў. Таксама сёньня працягнулася налепачная кампанія ў абарону Гародні. Напрацягу дня было разлеплена ня меньш за тысячу налепак.
Далучыцца да кампаніі па выратаваньню помнікаў архітэктуры Гародні, можна праз тэлефоны:
(029)6685821 - Франак
(029)5868441 - Кацярына
(029)7844022 - Макс
(029)2020188 - Яраслаў
(029)6607299 - Павал
(029)5661842 - Алесь
(029)7883163 - Андрусь



Отжечь в комментах