“Гарадзенская фартэца” працягвае змаганьне
Автор: Svindzer
Рубрики:
новости, РАТУЙМА ГРОДНА!
Сёньня, 2 ліпеня, удзельнікі моладзевага летніку “Гарадзенская фартэца” працягнулі акцыі ў абарону гістарычнай забудовы цэнтру Гародні, а, таксама, у абарону дрэваў (якія сталі ахвярамі “рэканструкцыі” на роўні са старажынтымі будынкамі).
Дзесяць атывістаў прыняло ўдзел ў флеш-мобе супраць высячэньня дрэваў. Маладзены прайшлі па Савецкай вуліцы і Савецкай плошчы (якія з’яўляюцца цэнтральнымі і найбольш люднымі ў Гародні), трымаючы ў руках плякаты “Я дрэва! Спіліце мяне!”. Падчас “шэсьця” было раздадзена каля 200 улётак і налепак.
Нагадаем, некаторым чыноўнікам з Гарадзенскага аблвыканкама не падабаюцца дрэвы, але вельмі падабаюцца газоны, клюмбы і тратуарная плітка… Таму ў Гародні ідзе татальнае вынішчэньне дрэваў. Найбольш жудасныя выпадкі: зьнішчэньне старога ськверу на Савецкай плошчы і высячэньне ўсіх дрэваў вакол радзільнага дому. Па меркаваньню Гарадзенцаў, дрэвы вакол радзільнага дому закрывалі від на адрэмантаваную частку яго будынка і гараджане не маглі пабачыць вынік працы ўладаў, таму дрэвы былі вынішчаны.
Таксама, моладзевыя актывісты вывесілі плякат “Мы за зьнішчэньне Гародні. Гарадзенскае чынавенства”, каля мапы гістарычнага цэнтру горада, на якой цынічна напісана “Гародня - горад музэй” (на Савецкай вуліцы). Плякат правісеў некалькі гадзін.
// za-svabodu.org



Отжечь в комментах