MediaBarCamp Website

29.06.2007

ГрДУ - на 3161 месцы

Автор: happynewbbln2rn
Рубрики: новости, учеба

Гарадзенскі дзяржаўны ўнівэрсытэт імя Янкі Купалы займае ў Топ-3000 найлепш прэзэнтаваных у Сеціве ўнівэрсытэтаў сьвету толькі 3161 месца. Гомельскі дзяржаўны ўнівэрсытэт займае 4514 месца, і толькі менскае БДУ — на 1663 месцы. Ніводзін іншы беларускі ўнівэрсытэт у сьпіс ня трапіў, піша Generation.BY.

Існуе шмат арганізацыяў і агенцыяў, якія ацэньваюць якасьць навучальных установаў розных краін. Рэйтынг Webometrics ад гішпанскай арганізацыі Cybermetrics Lab кардынальна адрозьніваецца ад іншых. У ім за галоўны крытэр прымаецца якасьць пазыцыянаваньня ВНУ у Сеціве.

Колькі слаўных людзей у гісторыі Беларусі, якія выпраўляліся ў доўгі шлях па веды. Беларускіх студэнтаў можна знайсьці ў розных куточках сьвету. Для тых, хто толькі зьбіраецца атрымаць адукацыю за мяжой і лічыць сябе вартым лепшага — незвычайны рэйтынг унівэрсытэтаў, у якім за крытэр бярэцца якасьць прэзэнтацыі ў Сеціве. Шмат працадаўцаў перад тым, як наняць чалавека, шукаюць яго ў інтэрнэце, напрыклад, ягоны блог. Так і студэнты, перад тым, як выправіцца ў далёкія краі, часьцей абіраюць ВНУ паводле інфармацыі на сайтах.

Такім чынам найлепшае месца для адукацыі — амэрыканскі ўнівэрсытэт, бо ў першую дзесятку Топ-3000 увайшлі толькі ўнівэрсытэты з гэтай краіны:

Massachusetts Institute of Technology
Stanford University
Harvard University
University of California Berkeley
Pennsylvania State University
University of Michigan
University of Illinois Urbana Champaign
Cornell University
University of Wisconsin Madison
University of Texas Austin

Навучальныя ўстановы ЗША пераважаюць і ніжэй па сьпісе, толькі на 19 месцы зьяўляецца Камбрыдж, потым зноўку збольшага амэрыканскія.

Сярод Эўрапейскіх ВНУ лідзіруюць, зразумела, Кэмбрыдж, а таксама Швэйцарскі фэдэральны тэхналягічны інстытут, які трапіў на месца 32 .

Webometrics дае разьбіўку па ўсім рэгіёнам сьвету, напрыклад, лепшы ў Афрыцы — Унівэрсытэт Кэйп Таўна, у Азіі — Нацыянальны унівэрсытэт Сінгапура. Такім чынам, сярод 500 лепшых 238 ВНУ з ЗША і Канады, 211 — з Эўропы, 21 — Акіянія, 20 азіяцкіх, 9 з Лацінскай Амэрыкі і толькі 1 афрыканскі унівэрсытэт.

У большасьці нашых суседзяў сытуацыя з прэзэнтацыяй ВНУ ў Сеціве значна лепшая за беларускую.

Маскоўскі дзяржаўны ўнівэрсытэт знаходзіцца на 232 месцы.
Варшаўскі ўнівэрсытэт тэхналёгіяў займае пазыцыю 508.
Віленскі ўнівэрсытэт і Ўнівэрсытэт Латвіі знаходзяцца на 587 і 922 радках адпаведна.
Толькі ўкраінскія ВНУ крыху прайграюць беларускім, Нацыянальны Кіеўскі Ўнівэрсытэт Тараса Шаўчэнкі знаходзіцца адразу ж на наступным месцы пасьля БДУ — на 1694.

// Generation.by



1 Комментарий

  • vik:

    17:18, 29.06.2007

    а откуда в топ-3000 оказалось 3161 место?

Отжечь в комментах



Login