Гарадзенская фартэцыя
Автор: happynewbbln2rn
Рубрики:
анонсы, Гродно, музыка, РАТУЙМА ГРОДНА!
Ад 30 чэрвеня ў прыгарадзе Горадні распачынаецца летнік. Удзень жыхары лягеру будуць несьці вахту ў Старым горадзе, увечары бавіць час ля вогнішча пад сьпевы бардаў.
Летнік «Гарадзенская фартэцыя» паўстане непадалёку ад гораду, не беразе Нёману. Гэта будзе намётавае мястэчка з уласнай аховай і камэндантам, распавёў актывіст кампаніі «Выратуем Горадню» Алесь Залеўскі. Такую назву падказаў пісьменьнік Уладзімер Арлоў.
Удзень жыхары лягеру будуць несьці вахту ў горадзе побач з будынкамі, заплянаванымі пад знос, раздаваць інфармацыйныя матэрыялы, прысьвечаныя праблеме рэканструкцыі Горадні. Увечары іх чакае культурная праграма: сьпевы бардаў і многае іншае. Свой удзел ужо пацьвердзілі Тацяна Беланогая і гурт «Джамбібум».
Ініцыятарам летніку выступіў аргкамітэт кампаніі «Выратуем Горадню». Распачнецца летнік 30 чэрвеня, у дзень, калі гарадзенцы адзначаюць Купальле. На тым месцы і паўстане «Гарадзенская фартэцыя». Алесь Залеўскі разьлічвае, што летнік зьбярэ ня менш за паўсотні маладзёнаў і дадае, што да іх далучаюцца іншыя моладзевыя ініцыятывы і рухі». Мяркуецца, што летнік будзе дзейнічаць да сярэдзіны ліпеня.
// Сямён Печанко,



Увага! Месца і час збору ўдзельнікаў “Гарадзенскай фартэцы” « гродненский блог. городской блог Гродно // аператыўныя навіны Гродна :
18:36, 27.06.2007
[…] У ноч з 30 чэрвеня на 1 ліпеня адбудзецца сьвяткаваньне “купальля”, збор людзей будзе адбывацца з 16:00 да 17:00 на канечным тралейбусным прыпынку “Камбінат будаўнічых матэрыялаў”. Сьвяткаваньне пройдзе за горадам. Пасьля сьвята пачнецца доўгатэрміновы летнік у абарону Гародні “Гарадзенская фартэца“. […]